У Маладзечне 35 затрыманых пакінулі на ноч у РУУСе

У Маладзечне 35 затрыманых пакінулі на ноч у РУУСе

У Маладзечна падчас маўклівых акцыяў затырманы маладафронтавец Павал Сяргей.

Павал змог патэлфанаваць з аўтазаку паплечнікам. Юнак распавёў, што знаходзіцца ў невялічкай, падобнай на прыбіральню, кабінцы аўтазака. Іншых людзей амаль ня бачыць, аднак чуе і па голасу пазнаў знаёмага.

На 35 затрыманых падчас сённяшняй акцыі склалі пратаколы. Удзельнікаў маўклівай акцыі вінавацяць у “лаянцы матам” і “не падпарадкаваньні” загадам міліцыі. Усіх затрыманых сфатаграфавалі ў профільі ў анфас. Судзіць іх маюць заўтра раніцай.

Падзяліцца:

Каментары