У Маладзечна адбыўся суд, на якім зноўку ўзгадвалася АГС

У Маладзечна адбыўся суд, на якім зноўку ўзгадвалася АГС

 Яшчэ адзін «маладафронтавец» Сяргей Павел абскардзіў рашэнне прызыўной камісіі. У адрозненні ад свайго сябра Міхася Мускага, Павел прыехаў у суд не з ваеннай часткі, а з хаты. Яму пашанцавала: ваенны камісарыят Маладзечанскага раёна не паспеў адправіць яго ў частку, бо войскі ўжо былі ўкамплектаваны. Але прызыўная камісія ўсё роўна прызнала яго прыдатным да праходжання ваеннай службы, не гледзячы на тое, што Павал патрабаваў замяніць яе на альтэрнатыўную грамадзянскую.

Хочацца адзначыць довады маладога прызыўніка: рэлігійныя перакананні, агіда да нашэння ваеннай формы з савецкімі сымбалямі, наяўнасць перакананняў, якія можна ахарактарызаваць, як пацыфізм.
Суд пачаўся 18 чэрвеня ў 9:30. Разглядала справу суддзя Абрамовіч. У ходзе суда не адзін раз звярталася ўвага на яго прывады ў міліцыю і тэрміны зняволення ў ЦІП па вул. Акрэсціна за «лаянку матам». У асноўным на гэта ціснулі прадстаўнікі прызыўной камісіі. У рэшце рэшт пасяджэнне доўжылася да канца дня. Сёння ж было агучана рашэнне суда: адмовіць у задавальненні скаргі.
Сяргей Павал заявіў, што будзе далей абскарджваць гэтае рашэнне ў вышэйшых інстанцыях.
Хочацца адзначыць, што гэта ўжо трэцяе судовае паседжаньне за апошні месяц, калі маладыя прызыўнікі абскарджваюць рашэнне прызыўных камісій. Прычына адна і тая ж: патрабаванне замены тэрміновай ваеннай службы на альтэрнатыўную. Папярэднія скаргі Андрэя Черноусова і Міхася Муского не былі задаволеныя.
Кампанія «За АГС ў Беларусі»

Падзяліцца:

Каментары