У Малдове забаранілі камуністычную сымболіку

У Малдове забаранілі камуністычную сымболіку

Парлямэнт Малдовы асудзіў злачынствы камуністычнага рэжыму ў былой Малдаўскай ССР і забараніў выкарыстаньне камуністычнай сымболікі на тэрыторыі краіны.

Прынятыя дапаўненьні ў закон аб палітычных партыях выключаюць выкарыстаньне палітычнымі партыямі атрыбутыкі «таталітарных палітычных рэжымаў», пад якімі маецца на ўвазе, у прыватнасьці, серп і молат.

Фракцыя апазыцыйнай Партыі камуністаў пакінула залю пасяджэньня ў знак пратэсту. Пазьней іх лідэр Уладзімер Варонін, які займаў пасаду прэзыдэнта краіны з 2001 да 2009 году, заявіў, што прынятыя законы — гэта «спроба выключыць Партыю камуністаў з выбарчага поля».

17 чэрвеня 2008 году забарона на выкарыстаньне сымболікі нацысцкай Нямеччыны і камуністычнага СССР была ўведзеная адмысловым законам у суседняй зь Беларусьсю Літве.

http://www.svaboda.org

Падзяліцца:

Каментары