У Менску адбылася акцыя “Memento FEMEN!”

У Менску адбылася акцыя “Memento FEMEN!”

Расьцяжка з такім заклікам зьявілася ў пятніцу ў Менску. Гэтае пасланьне актывісткі FEMEN прасілі перадаць беларускаму КДБ.

У пятніцу ў Менску актывістамі Маладога Фронту і кампаніі “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку” былі вывешаны першыя банэры з надпісамі”Memento FEMEN!” і “Хопіць здеквацца над жанчыНАМІ!”

“Скандал вакол FEMEN сьціхаць не зьбіраецца — дзяўчыны абяцаюць вярнуцца ў Беларусь і працягнуць акцыі пратэсту,” — камэнтуюць вывешваньне расьцяжак ўдзельнікі акцыі салідарнасьці

Банэры ў цэнтры Менску вывесілі актывісты з “Маладога Фронту” і кампаніі “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку”. Яны зьвязаліся з Ганнай Гуцул — кіраўніцай FEMEN і яна прапанавала працягнуць акцыі далей і перадаць для беларускіх спэцслужбаў словы “Memento FEMEN!”

Такім чынам актывісты нагадалі грамадзтву аб паскудных катаваньнях, каторыя ўчынілі беларускія спэцслужбы з украінскімі актывісткамі FEMEN у якасьці помсты за FEMEN’істычную акцыю “КДБацька”19 сьнежня.

Хочаш навучыцца рабіць падобныя банэра й праводзіць свае акцыі? Даведайся як!

Падзяліцца:

Каментары