У Менску адбыўся маладафронтаўскі Калядны фэст

У Менску адбыўся маладафронтаўскі Калядны фэст

Дарослыя і дзеці сабраліся тут, каб паслухаць выступленні беларускіх музыкаў і правесці час у прыемнай кампаніі.

Але ў кожнага, хто прыйшоў на фэст, была адна галоўная мэта – дапамагчы дзецям з Менскага дзіцячага дома. Кожны запрошаны прынёс нешта са спісу неабходных рэчаў: вопратку, бытавыя прыборы, гарбату, цукар або печыва. Акрамя таго, замест білета трэба было ўнесці грашовыя сродкі, якія актывісты «Маладога фронту» перададуць у дзіцячы дом пасля Новага года, паведамляе тэлеканал «Белсат».

Людзі ў цывільным і з рацыямі таксама прыйшлі на мерапрыемства і папярэдзілі, каб удзельнікі «не ўжывалі алкаголь і паводзілі сябе прыстойна».

Але святочную атмасферу на дабрачыннай акцыі нішто не магло сапсаваць. Дух Каляд тут падтрымлівалі музыка, пачастунак духмянай гарбатай і хатнім печывам, гульні і віктарыны з прызамі.

Выступалі Зміцер Вайцюшкевіч, Пётр Клюеў і Андрэй Такінданг. Кранальным момантам сталі душэўныя песні дзетак.

Зміцер Пашкевіч, актывіст «Маладога фронту», адзначыў, што падчас святаў не трэба забываць аб тых, хто можа застацца без падарункаў і ўвагі.

belsat.eu

Падзяліцца:

Каментары