У Менску пройдзе круглы стол па паўстанні Кастуся Каліноўскага

У Менску пройдзе круглы стол па паўстанні Кастуся Каліноўскага

У Менску 23 сакавіка аб 11.00 у памяшканні Галерэі сучаснага мастацтва
«Ў» па адрасе пр-т Незалежнасцi 37а, адбудзецца навукова-практычная
канферэнцыя “Паўстанне 1863 года і яго значэнне для Літвы і Беларусі”.

Мэты канферэнцыі:
– Асвячэнне паўстання 1863 года, навуковы крытычны аналіз вынікаў і
яго значэння для народаў Літвы і Беларусі.
– Развіццё супрацоўніцтва паміж літоўскімі і беларускімі навукоўцамі,
гісторыкамі, грамадскімі дзеячамі.

Арганізатарамі  канферэнцыі выступаюць зарэгістраваны ў Літве
“Інстытут развіцця дэмакратыі і сацыяльнага рынку для Беларусі і
Ўсходняй Еўропы” (акадэмічны дырэктар А. Астапенка) і Інстытут
беларускай гісторыі і культуры (кіраўнік А. Тарас,
http://inbelhist.org/)

Мяркуемыя дакладчыкі: dr. А. Кіштымаў, dr.А. Смалянчук, dr
Г.Сагановіч, dr. А.Астапенка dr. А. Тарас, к.г.н. І. Мельнікаў, dr.А.
Лыч, dr. В. Шалкевіч, dr. Ю.Бачышча, К.Ф.-м.н А.Ільін, к.г.н. А.
Валахановіч, к.г.н А. Шулаеў, В.Хільмановіч і інш (канчатковы спіс
будзе складзены да 25 лютага 2013 года, пасля пацверджання ўдзелу ўсіх
запрошаных дакладчыкаў.)

Запрошаныя ўдзельнікі: навукоўцы, гісторыкі, грамадскія дзеячы, журналісты.

Праграма канферэнцыі.

10.30 – 11.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў
11.00. – Адкрыццё.
11.00. – 13.30 – 1-я тэматычная частка канферэнцыі «Прычыны, мэты,
маштабы паўстання на землях Беларусі» – выступ з дакладамі (7
дакладаў), дыскусія
Назвы дакладаў ўдакладняюцца. Тэзісы ўсіх дакладаў будуць папярэдне
высланы арганізатарам да 5.03.2013г.
13.30 – 14.00 – кава-паўза
14.00 – 16 00 – 2-я тэматычная частка канферэнцыі «Вынікі паўстання і
яго ўплыў на развіццё беларускай нацыі» – выступ з дакладамі (5
дакладаў), дыскусія.
Назвы дакладаў ўдакладняюцца. Тэзісы ўсіх дакладаў будуць папярэдне
высланы арганізатарам да 5.03.2013г.
16.00 – закрыццё канферэнцыі.

Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік дакладаў.

Каардынатар канферэнцыі Анатоль Астапенка – 8044 7858310

Падзяліцца:

Каментары