У Менску ўшанавалі ахвяраў Другой сусьветнай (фота)

09.05.2012:11:06
0
725
Беларусь, Навіны
У Менску ўшанавалі ахвяраў Другой сусьветнай (фота)
8 траўня менскія грамадскія актывісты ўшанавалі памяць суайчыньнікаў – ахвяраў Другой сусьветнай вайны.
Каля дзесяці чалавек прыйшлі ўскласьці кветкі да манумэнта на сталічныя вайсковыя могілкі. Сьвятар непрызнанай уладамі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Леанід Акаловіч правёў служэньне ў памяць пра загінулых у вайне. На жалобнай акцыі прысутнічалі экс-палітвязень Васіль Парфянкоў ды савецкі дысідэнт Сяргей Ханжанкоў.

Падзяліцца:

Каментары