У Менску вырашалі, як вызваляць палітвязняў

У Менску вырашалі, як вызваляць палітвязняў

19 студзеня у Мінску адбыўся круглы стол з удзелам сваякоў палітвязняў, праваабаронцаў, палітыкаў, якія спрабавалі дамовіцца аб дальнейшых захадах, скіраваных на вызваленне людзей, якія знаходзяцца ў беларускіх турмах з-за сваіх палітычных перакананняў. Ініцыятарамі круглага стала выступілі малітоўная грамадская ініцыятыва “Нельга забыць”, рух “Разам” і партыя БХД.

 Прысутнічала каля 70 чалавек, сярод іх — Ала Саннікава, Ірына Халіп, Вольга Бандарэнка, Марына Лобава, Таццяна Севярынец, Марына Адамовіч, Таццяна Францкевіч, бабуля Васьковіча, Інеса Крутая, Наста Палажанка, маці Змітра Завадскага, былыя палітвязні Аляксандр Атрошчанкаў, Мікіта Ліхавід, Уладзь Яроменак, Васіль Парфянкоў. Напярэдадні круглага быў паказаны кранальны дакументальны фільм пра палітвязняў Вольгі Мікалайчык.

Асноўнай мэтай круглага стала было пытанне, што рабіць дзеля вызвалення палітзняволеных. Першая прапанова , якая прагучала на круглым стале — апазыцыйным палітычным партыям адмовіцца ад удзелу ў парламенцкіх выбарах. Адмова ад удзелу ў гэтым фарсе – вельмі моцны рычаг ціску на ўладу, вельмі моцны крок па яднанню ў справе вызвалення палітзняволеных.

“Нам цяжка сабе ўявіць, як вы, прымудроныя палітычным вопытам, якія разумеюць сутнасць гэтай улады, выйдзеце на манеж цыркавога прадстаўлення, якім кіруюць Ярмошына і Лазавік, у клоўнскім абліччы ў той час, як вашых калегаў і нашых родных будуць па-ранейшаму катаваць, зневажаць і прэсаваць у лукашэнкаўскіх засценках. Сёння вы здадзіце іх — заўтра апалагеты «рэал-палітык» здадуць вас. Мы не супраць выбараў. Наадварот — мы ЗА сумленныя, свабодныя і справядлівыя выбары прэзідэнта і парламента. Аднак у гэтай сітуацыі мы заклікаем вас да салідарнасці і да актыўнага байкоту выбарчага фарсу. Любым выбарам павінна папярэднічаць вызваленне ўсіх без выключэння палітвязняў і іх рэабілітацыя. Толькі ўсё разам, а не за кошт іншых, мы зможам выпрацаваць і ажыццявіць стратэгію перамогі,”— агучыла Вольга Бандарэнка зварот ініцыятывы “Вызваленне”.

Другая прапанова – Зварот у Міжнародную федерацыю па хакею з прапановай перанесці Чемпіянат свету ў іншую краіну, пакуль у турмах палітзняволеныя. Зварот зачытала адна з арганізатараў круглага стала Ганна Шапуцька. Былыя палітвязні, журналістка Ірына Халіп і намесніца старшыні міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт» Наста Палажанка, падчас абмеркавання тэксту дакумента адзначылі, што аналагічныя звароты трэба адправіць і ў нацыянальныя хакейныя федэрацыі дэмакратычных краін з просьбай байкатаваць Чэмпіянат свету па хакеі 2014 года ў Беларусі ў выпадку, калі да гэтага часу яшчэ будзе знаходзіцца за кратамі хоць адзін палітвязень. «Калі сюды не прыедуць зборныя Канады, Германіі, Францыі, Швецыі, Фінляндыі, ЗША, Чэхіі, Расіі, Польшчы, то Лукашэнку давядзецца гуляць у хакей з самім сабой», — адзначыла Халіп.

Трэцяя прапанова – стварэнне каардынацыйнай працоўнай групы па вызваленню палітзняволеных і рэпрэсаваных, мэта якой – яднанне ўсіх дэмакратычных сіл у справе вызвалення палітзняволеных, абмяркоўванне , планаванне , каардынаванне дзеянняў па вызваленню палітзняволеных і рэпрэсаваных. Група будзе збірацца кожны тыдзень. І як вынік працы – правязенне штомесяц круглых сталоў .У группу можна запісывацца ўсім неабыякавым самаахвярным ідэйным актыўным людзям. Кантакты есць на нашым сайце.


Чацвертая прапанова, якую агучыў Аляксандр Казулін, гэта стварэнне Фронта нацыянальнага выратавання.  Паводле яго словаў, кірунак краіны апошнімі дзесяцігоддзямі змяняецца толькі ў горшы бок, у чым вінаватыя толькі самі беларусы. І пакуль яны гэтага не ўсведамляюць, палітычная сітуацыя ў дзяржаве не зменіцца, а палітвязні застануцца ў турмах. “Сёння трэба, каб усе палітычныя партыі, рухі, праваабаронцы аб’ядналіся ў Фронт нацыянальнага выратавання, бо краіна стаіць на краі прорвы”, — падкрэсліў Казулін.

Пятая прапанова — правядзенне супольнай інфармацыйную кампанію пра палітзняволеных. “Гэта адзінае, чаго не было зроблена разам. – сказаў Віталь Рымашэўскі.  — “БХД і іншыя палітычныя арганізацыі, партыі рабілі выпуск адмысловых дыскаў, бюлетэняў. Але сапраўды нацыянальнай кампаніі не было. Каб выказваліся пра палітзняволеных сваякі, каб мы падымалі тэмы, актуальныя для тых людзей, якія зараз знаходзяцца за кратамі, і каб перадусім думалі пра іх вызваленне”.
Удзельнікі круглага стала пачалі збор сродкаў, каб дапамагчы сям’і актывіста КХП БНФ Сяргея Каваленкі, і падпісалі лісты да яго з заклікам адмовіцца ад галадоўкі. «Радзіме патрэбныя здаровыя змагары за Беларусь», — напісала ў сваім звароце да Каваленкі намесьніца старшыні «Маладога фронту» Наста Палажанка.
На круглым стале таксама выступалі намеснік руха “Разам” Алесь Макаеў, гісторык Ігар Кузняцоў, палітык Віктар Івашкевіч, Уладзімір Някляеў, мастак Алесь Марачкін, адвакат Тамара Сідарэнка, праваабаронцы Андрэй Бандарэнка і Людміла Гразнова, былыя палітвязні Аляксандр Атрошчанкаў і Мікіта Ліхавід.

Напрыканцы была прынята рэзалюцыя :
Мы, удзельнікі круглага стала па вызваленні палітычных вязняў, грунтуючыся на прынцыпах салідарнасці і справядлівасці, а таксама выступаючы за захаванне гарантаваных правоў чалавека,

1. Патрабуем ад беларускай улады неадкладнага вызвалення палітзняволеных Андрэя Саннікава, Міколы Статкевіча, Змітра Бандарэнкі, Паўла Севярынца, Змітра Дашкевіча, Эдуарда Лобава, Міколы Аўтуховіча, Алеся Бяляцкага, Ігара Аліневіча, Аляксандра Францкевіча, Міколы Дзядка, Яўгена Васьковіча, Паўла Сырамолатава, Арцёма Пракапенкі, а таксама Сяргея Каваленкі і Алеся Крутога.
2. Просім беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі вызначыць стаўленне да справы Сяргея Каваленкі і справы Алеся Крутога, якія былі арыштаваныя ў апошні час, і далучыць іх прозвішчы да спісу палітычных зняволеных у Беларусі.
3. Просім міжнародную супольнасць узмацніць ціск на беларускі рэжым дзеля хутчэйшага вызвалення палітвязняў.
4. Прапануем беларускім дэмакратычным партыям і рухам, праваабарончым арганізацыям, распачаць кампанію па інфармаванню насельніцтва Беларусі аб сітуацыі з палітвязнямі – з мэтай дасягнення людской салідарнасці ў справе вызвалення апанентаў сённяшняй улады.

Паводле інфармацыі ініцыятывы “Нельга забыць” ды незалежных СМІ.

Падзяліцца:

Каментары

  1. КДБіст : ) (Jan 20, 2012:22:37)Адказаць

    Вариант Казулина самый нормальный на мой взгляд….для начала нам беларусам нужна избавиться от него( Л)..ну а потом создовать разные политические партии…а то у нас оппозиционых партий…многа а толку мала….нужна всем политическим партиям …и т.д….собраться в единый фронт против (Л)…чтоб его свергнуть…ну а потом делать демократия ….вспомните выборы 9 альтернативных кандидатов….ну а толку от 9…был бы 1 который от народа….было бы по другому….

  2. КДБіст : ) (Jan 20, 2012:22:38)Адказаць

    Вариант Казулина самый нормальный на мой взгляд….для начала нам беларусам нужна избавиться от него( Л)..ну а потом создовать разные политические партии…а то у нас оппозиционых партий…многа а толку мала….нужна всем политическим партиям …и т.д….собраться в единый фронт против (Л)…чтоб его свергнуть…ну а потом делать демократия ….вспомните выборы 9 альтернативных кандидатов….ну а толку от 9…был бы 1 который от народа….было бы по другому….

  3. Ганна (Jan 21, 2012:08:20)Адказаць

    Згодна з тым, што партыі зараз зусім не першаснае. Згодна, што трэба яднацца ўсім грамадзянам у Фрнот нацыяналшьнага выратавання. Але ж хто возьме на сябе такую адказнасць у час жорскіх рэпрэсій? Хто ахвяруе сабой? Лукашэнка пасля крывавага разгону Плошчы бачна, што гатовы на забойствы людзей. Але ж яднацца трэба і Фронт ствараць трэба!