У Менску затрыманы двое маладафронтаўцаў

У Менску затрыманы двое маладафронтаўцаў

7 сакавіка ў раёне плошчы Незалежнасьці а 19:30 былі затрыманы Раман Васільеў і Уладзімер Яроменак.

Аб затрыманьні юнакі пасьпелі паведаміць паплечнікам, але акалічнасьцяў і падрабязнасьцяў распавесьці не пасьпелі.

“Вова й Рома маюць па трое сутак неадбытых пасьля затрыманьня ў Віцебску. Мы лічым, справа ў гэтым,” — камэнтуюць паплечнікі.

Пакуль месцазнаходжаньне затрыманых невядомае. У ізалятары на Акрэсьціна наяўнасьць затрыманых Яроменка й Васільева пакуль не пацьвярджаюць.

Раман Васільеў і Уладзімер Яроменак у віцебскім судзе
Нагадаем, 21 лютага маладафронтаўцаў затрымалі па шляху ў Віцебск, дзе актывісты зьбіраліся падтрымаць на судзе палітвязьня Сяргея Каваленку. Юнакоў суд асудзіў да трох сутак завочна — працэс адбываўся без прысутнасьці абвінавачаных.

Падзяліцца:

Каментары