У межах Грамадскага Трыбуналу прайшла прэзентацыя фільма “Катавальня-Акрэсціна”

У межах Грамадскага Трыбуналу прайшла прэзентацыя фільма “Катавальня-Акрэсціна”

 4 красавіка на сядзібе БНФ адбыўся Грамадскі Трыбунал па катаваннях  людзей у ЦІПе Акрэсціна Менска.

На Трыбунале было выстаўлена абвінавачванне ўладам у катаванні сваіх грамадзянаў падчас адміністрацыйнага арышту і адбывання імі пакарання ў ЦІПе “Акрэсціна”. Таксама былі сабраны сведчанні людзей аб катаваннях на Акрэсціна  кінарэжысерам Вольгай Мікалайчык, зроблены фільм-хроніка “Катавальня Акрэсціна”, адбыўся прагляд і абмеркаванне гэтага фільма.

Грамадскія актывісты прынялі  рашэнне дамагацца неадкладнага закрыцця старога корпуса ЦІПа Акрэсціна, які не адпавядае ніякім нормам, законам, маралі. Быў прыняты і падпісаны Зварот да Генеральнага Пракурора, копіі вырашана было разаслаць у структуры МУС, Чырвоны Крыж, Палату Прадстаўнікоў (у камісію па правах чалавека), Мінздраў, да Зварота прыкласці фільм-сведчанне; накіраваць фільм і звароты ў розныя міжнародныя ўстановы па правах чалавека .

Удзельнікі Трыбунала вырашылі ў наступную сераду 11 красавіка  а 16 -й гадзіне на сядзібе БНФ працягнуць слуханні Грамадскага Трыбунала “Катавальня — Акрэсціна” — правесці выставу турэмных малюнкаў вядомага блогера, журналіста  Юрася Навіцкага.

Фільм “Катавальня-Акрэсціна” можна паглядзець тут: http://www.youtube.com/watch?v=DPjixMylX_k (Фільм “Катавальня-Акрэсціна”)

Падзяліцца:

Каментары

  1. Віктар (Apr 09, 2012:21:49)Адказаць

    Гэты фільм патрэбны з ангельскімі субтытрамі