Сёньня раніцай ля дома затрымалі Сяргея Малашэнка

Сёньня раніцай ля дома затрымалі Сяргея Малашэнка

У Наваполацку раніцай 24 студзеня ля дому міліцыянты затрымалі
мясцовага актывіста аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Сяргея Малашэнка.

Як распавяла віцебская абласная каардынатарка БХД Тацьцяна Севярынец,
Малашэнка затрымалі адразу на выхадзе з пад’езду і на вачох у жонкі
запіхнулі ў міліцэйскую машыну.

Сяргея даставілі ў РАУС, прызначылі суд на 29 студзеня. Актывіста адпусьцілі.
За адзіночны пікет салідарнасьці з Алесем Бяляцкім яго абвінавачваюць
паводле арт. 23.34 (парушэньне парадку арганізацыі
ці правядзенне масавых мерапрыемстваў)

паведамляе прэс-служба БХД

Падзяліцца:

Каментары