У Непале забароняць прапаганду хрысціянства

У Непале забароняць прапаганду хрысціянства

Паводле новай Канстытуцыі Непала прапаведванне хрысціянства ў гэтай краіне будзе расцэньвацца як злачынства. Падобнае дзеянне будзе карацца турэмным заключэннем. Свабода веравызнання ў краіне не будзе гарантавана. Будзе пункт, які забароніць і крыміналізуе зварот у Хрысціянства. Што вельмі хвалюе хрысціянскіх святароў.

У 2006 г. Непал абвясціў сябе свецкай дзяржавай, што дазволіла Хрысціянскім цэрквам публічна ўдзяляць сакрамэнт хросту і адзначаць рэлігійныя святы. Штогод да супольнасці хрысціянаў далучаецца каля 25 асобаў. Аднак, пасля таго, як новы закон будзе прыняты, свабода веравызнання ў Непале не будзе гарантавана.

Падзяліцца:

Каментары