У пятніцу — прэзентацыя кнігі Дашкевіча

У пятніцу — прэзентацыя кнігі Дашкевіча

21 сакавіка Зьміцер Дашкевіч прэзентуе зборнік турэмных твораў.

У пятніцу ў Менску а 18:00 на сядзібе БНФ адбудзецца прэзентацыя кнігі Зьмітра Дашкевіча «Чарвяк». У збронік увайлі творы, напісаныя у турмах і калёніях з 2006 па 2013 гады.

Кніга выйшла ў Вільні. Выданьне зь цвёрдай вокладкаю зьмяшчае 164 старонкі турэмнае прозы. У кнігу ўвайлі турэмныя творы мастацкай скіраванасьці, без публіцыстыкі.

Адрас сядзібы БНФ у Менску: вул. Чарнышэўскага, 3-39.

Запрашаем!

Падзяліцца:

Каментары