У Польшчы маліліся за палітвязняў Беларусі

У Польшчы маліліся за палітвязняў Беларусі

У Польшчы прайшла тыднёвая канферэнцыя пакланення, у якой бралi ўдзял евангельскія вернiкi 13 краiн Еўропы. На сцэне на двух-гадзінным інтэрвалам змяняліся розныя гурты, каб праславіць Бога музыкай і маліцца за еўрапейскія краіны. У межах двух служенняў прайшлi двухгадзінныя малiтвы за Беларусь, у шматлiкiх iншых было Беларусi прысвечана некалькі дзясяткаў хвілін.

У адмысловым ранiшнiм пасяджэнню, прысвечаным Беларусi, прадстаўнiкi еўрапейскіх краiнаў даведалiся пра сiтуацыю ў Беларусi, пра палiтвязняў, у тым лiку менавiта пра Змiтра Дашкевiча. Потым адбылася малiтва за Змiтра ды iншых палiтвязняў Беларусi (вечарам стала вядома, што менавiта ў гэты дзень Змiцер спынiў галадоўку). Iнфармацыя, якая была агучана, выклікала хвалю абурэння і салідарнасці. Шматлiкiя еўрапейскiя вернiкi прасiлi адрасы палiтвязняў, збiраючыся пiсаць лiсты падтрымкi.

Падзяліцца:

Каментары