У Слуцку адзначылі ўгодкі збройнага чыну (відэа)

У Слуцку адзначылі ўгодкі збройнага чыну (відэа)

27 ліпеня на месцах антыкамуністычнага паўстаньня прадстаўнікі беларускай грамадзкасьці запалілі зьнічы, усклалі кветкі й прасьпявалі песьні слуцкіх паўстанцаў.

У самым Слуцку на прыступках гарадзкога музэю адбыўся традыцыйны мітынг, арганізаваны КХП БНФ, да якога далучыліся прадстаўнікі іншых арганізацый, у тым ліку маладафронтаўцы. У гэтым самым будынку 91 год таму адбылося паседжаньне Слуцкай Рады, якая абвясьціла  ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі ў Слуцку і навакольлях, і выказаў пратэст супраць бальшавісцкай акупацыі.

27 лістапада а адзначаецца як Дзень Герояў.  У гэты знакавы дзень у Слуцку маладафронтаўцы прынялі прысягу на вернасьць Беларусі.

Прадстаўнікі розных грамадзкіх арганізацыяў наведалі таксаміа вёскі Грозава, Семежава, Вызна (Чырвоная слабада). Пасьля экскурсіі па памятным месцам змаганьня ўдзельнікі мерапрыемстваў наведалі музэй у Старых Дарогах.

Падзяліцца:

Каментары