Крэмянецкаму прысудзілі новыя 10 сутак

Крэмянецкаму прысудзілі новыя 10 сутак

У судзе Маскоўскага раёна Менска ў 14-30 адбыўся разгляд адміністратыўнай справы Зміцера Крэмянецкага, якога абвінавацілі ў брыдкаслоўі (арт. 17.1 КаАП РБ). Суддзя Тацяна Мотыль прысудзіла актывісту “Маладога фронту” 10 сутак арышту.

Сведкамі выступалі Давыдзюк і Ганчароў.

Актывіст «Маладога Фронту» Зміцер Крэмянецкі не выйшаў 24 траўня з цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў Акрэсціна, дзе ён адбываў 10 сутак арышту.

14 траўня ў кватэру, якую здымаюць актывісты “Маладога фронту”, уварваліся супрацоўнікі міліцыі. Міколу Дземідзенку, Змітра Крэмянецкага і Рамана Васільева з ужываннем сілы даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёна, а назаўтра, абвінаваціўшы ў дробным хуліганстве асудзілі.

Не выключана, што ён паўторыць лёс “маладафронтаўца” Уладзіміра Яроменка, якога ўчора, замест вызваленьня пасьля адбыцця адміністратыўнага арышту, даставілі ў суд Маскоўскага раёну На Уладзімера Яроменка склалі чарговы пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні па артыкуле 17.1 КаАП РБ (“Дробнае хуліганства”)

Паводле праваабарончага цэнтру “Вясна”

Падзяліцца:

Каментары