У Варшаве будуць размаўляць пра “першага беларускага палітвязня ў Польшчы”

У Варшаве будуць размаўляць пра “першага беларускага палітвязня ў Польшчы”

13 траўня а 10.00 у прэс-цэнтры Foksal Дома журналіста ў Варшаве пройдзе прэс-канферэнцыя “Андрэй Жукавец — першы беларускі палітвязень у Польшчы?”

У мерапрыемстве возьмуць удзел прадстаўнікі беларускіх і польскіх арганізацыяў.

Справа Жукаўца ў Польшчы цягнецца ўжо 14 гадоў. Прадпрымальніка, які дапамагаў “Маладому фронту” і быў вымушаны эміграваць, беларускія ўлады вінавацяць у фінансавых махінацыях. Афіцыйны Мінск дамагаецца выдачы палітуцекача на радзіму.

Абарона Жукаўца неаднаразова звяртала ўвагу на фальсіфікацыю беларускіх дакументаў.

Падзяліцца:

Каментары