У Варшаве нагадалі пра беларускіх палітвязняў

У Варшаве нагадалі пра беларускіх палітвязняў

У другую гадавіну падзей на плошчы Незалежнасці 19 снежня 2012 года грамадзянская кампнія “Еўрапейская Беларусь”, офіс еўрадэпутата Марэка Мігальскага і сем’і палітзняволеных разам з Amnesty International арганізавалі акцыю салідарнасці ў цэнтры Варшавы.

Акцыя адбылася на Замкавай плошчы і была прысвечаная беларускім палітвязням.

У цэнтры горада з’явілася сімвалічная турэмная камера, у якой удзельнікі акцыі стаялі з партрэтамі беларускіх палітвязняў. Па словах арганізатараў, гэтая клетка з’яўляецца сімвалам усяго найгоршага для Беларусі — турмы, наяўнасці палітвязняў, адсутнасць правоў і свабод чалавека.
Прысутная на акцыі Марына Адамовіч, жонка палітзняволенага Мікалая Статкевіча, былога кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года, распавяла ўдзельнікам акцыі пра сітуацыю Мікалая Статкевіча, пра тое, як важна сёння праяўляць салідарнасць з беларускімі палітвязнямі, а таксама яшчэ раз заклікала падпісаць петыцыю аб вызваленні Мікалая Статкевіча і Змітра Дашкевіча.
Сярод удзельнікаў акцыі былі таксама дырэктары Беларускага Доме ў Варшаве Зміцер Бародка і Алесь Зарэмбюк, лідэр ініцыятывы «Вызваленне” Вольга Бандарэнка, галоўны рэдактар сайта charter97.org Наталля Радзіна, былы палітвязень Аляксандр Атрошчанкаў і яго жонка Дар’я Корсак, прадстаўнік офіса Марэка Мігальскага Анна Бялас.
Удзельнікі акцыі і звычайныя жыхары Варшавы ахвотна палпісвалі паштоўкі беларускім палітвязням.

Акцыя адбывалася ў цэнтры горада, таму ёй зацікавіліся многія жыхары Варшавы і далучыліся да акцыі. Таксама акцыя выклікала ўвагу польскіх СМІ.

Падзяліцца:

Каментары