У Жодзіна вырошчваюць грошы

У Жодзіна вырошчваюць грошы

Сэнсацыя! Актывісты Маладога Фронту з Жодзіна навучыліся вырошчваць грошы!

На полі цудаў імя луканомікі ў Жодзіна выраслі тысячы беларускіх рублёў. Ходзіць легенда, што напярэдадні першай дэвальвацыі, калі старшынём Нацбанку яшчэ быў Пётр Пятровіч, невядомы чалавек з вусамі закапаў на гэтым полі купюры беларускіх рублёў.

З гэтага часу ня толькі Нацбанк можа друкаваць грошы. Верагодна, праўда, што жодзінскія маладафронтаўцы рассакрэцілі сапраўдны сродак вырошчваньня грошаў у Беларусі.

Маладафронтаўцы вырашылі не збіраць ураджай, бо гэта бессэнсоўна, за беларускі рубель усёроўна складана што-небудзь купіць. А чарговую дэвальвацыю ўжо прызнае нават Нацбанк РБ.

Падзяліцца:

Каментары