У зьняволенага Васільева пацьвердзіўся гаймарыт

У зьняволенага Васільева пацьвердзіўся гаймарыт

Фельчар цэнтра ізаляцыі па завулку Акрэсьціна толькі што патэлефанавала да маці арыштаванага Рамана Васільева.

“Тэрмінова вязіце ўколы,” — паведаміла доктарка ў тэлефоннай размове.

Сёньня паплечнікі затрыманага маладафронтаўца перададуць у цэнтр ізаляцыі неабходныя мэдыкаменты й лекі.

Верагодна, дзякуючы патрабаваньням паплечнікаў ды сваякоў Рамана, юнака ўсё ж такі адвезьлі на рэнтген-здымак, дзе й пацьвердзіўся дыягназ.

Нагадаем, за час дасудовага знаходжаньня ў ізалятары на Акрэсьціна Раману Васільеву нягледзячы на падазрэньне на гаймарыт адмаўляліся выклікаць хуткую дапамогу.

Падзяліцца:

Каментары