Удзельнікаў пікета ў падтрымку Зьмітра Дашкевіча пачалі судзіць у сераду

Удзельнікаў пікета ў падтрымку Зьмітра Дашкевіча пачалі судзіць у сераду

Сёньня ў Горкі прыязджаў Лукашэнка. Дзесяць з чатырнаццаці затрыманых перавезьлі ў Дрыбін. Cудовы працэс над актывістамі працягнецца заўтра, 4 жніўня.

Судовае паседжаньне супраць 14 затрыманых за пікет 2 жніўня ў падтрымку Зьмітра Дашкевіча працягнецца заўтра 4 жніўня.

Яно адбудзецца, хутчэй за ўсё, у Горках. Па якой прычыне некаторых затрыманых актывістаў накіравалі з Менск афіцыйна не павядамляюць. 

У Дрыбіне міліцыянты паведамілі, што маюць права утрымліваць затрыманых да 72 гадзінаў – трое сутак да рашэньня суду.

3 жніўня пачынаўся разгляд 14 адміністрацыйных спраў супраць удзельнікаў пікету. Сярод затрыманых: Тацяна Шапуцька, Наста Палажанка, Іван Шыла, Ганна Шаруба, Яўген Скрабец, Зьміцер Шурхай, Мікола Дземідзенка, Раман Васільеў, Юля Міхайлава, Вячаслаў Барысаў, Аляксандр Вялітчанка, Аляксей Сямчыла ды іншыя.

У Дрыбінскім пастарунку знаходзяцца дзесяць затрыманых – Яўген Скрабец, Аляксей Сямчыла, Панжын, Мікола Дземідзенка, Вячаслаў Барысаў, Раман Васільеў з Жодзіна, Наста Палажанка, Ганна Шаруба, Тацяна Шапуцька, Юлія Міхайлава. У пастарунку ў Горках знаходзяцца чацьвёра – Аляксандар Велічэнка, Максім Сямёнаў, Зьміцер Шурхай і Іван Шыла.

3 жніўня зранку распачаўся суд над затрыманымі ў Горках. Паседжаньне было закрытым. У залю суда не прапусьліці ні журналістаў, ні праваабаронкаў. На суд патрапіць здолела толькі Ганна Шапуцька — маці затрыманай Тацяны.

Неўзабаве затрыманых перавезьлі ў Дрыбін. Яны знаходзяцца ў мясцовым ІЧУ. Рашэньне аб тым, дзе іх будуць судзіць мусіць прыйсьці з Магілёўскага абласнога суда.

Як паведамляе прэс-служба БХД з спасылкаю на горацкіх міліцыянтаў, у Дрыбін з Горак прывезлі толькі 10 чалавек з 14. Дакладна вядома, што ў Дрыбіне знаходзяцца 4 дзяўчыны, ў тым ліку Наста Палажанка і Тацяна Шапуцька, і 6 хлопцаў, сярод якіх Мікола Дземідзенка, але камеры часовага ўтрыманьня перапоўненыя. Ад сваякоў і праваабаронцам прынялі перадачы, але ваду прыймаць адмовіліся.  4 чалавекі, сярод каторых берасьцейскі каардынатар БХД Зьміцер Шурхай, засталіся ў Горках.

Рашэньне перавезьці затрыманых з Горак у Дрыбін прыняля мясцовымі міліцыянты з-за прыезду Лукашэнкі. У горадзе павялічаныя меры бяспекі. Як паведамлялі супрацоўнікі міліцыі, хутчэй за ўсё актывістаў аштрафуюць. Але, улічваючы прыезд Лукашэнкі, чакаць на іх вызвалення не даводзіцца.

[   Удзельнікам пікету ля горацкай калёніі — суткі. Ад 10 да 17   ] 

————

Ноч з 2 па 3 жніўня затрыманыя правядуць у ізалятары міліцыі (мясцовы РУУС у Горках). У сераду 3 жніўня іх будуць судзіць зраніцы.

2 жніўня каля папраўчай калёніі № 9 у Горках міліцыя затрымала 15 чалавек, каторыя патрабавалі ад кіраўніцтва турмы выкананьня законнага права на сустрэчу з адвакатам для старшыні МФ Зьмітра Дашкевіча. Позна вечарам міліцыянты вызвалілі Уладзіміра Радкевіча. Колькасьць затрыманых, такім чынам, скарацілася да 14. 

Пасьля адмовы ў сустрэчы з адвакатам паплечнікі Зьмітра зладзілі пікет пад вокнамі адміністрацыйнага будынка калёніі. У пікеце маладафронтаўцы прастаялі ля пятнаццаці хвілінаў. Потым да іх выйшаў супрацоўнік калёніі ў цывільным і заявіў, што актывісты парушаюць закон. Неўзабаве міліцыянты паспрабавалі выхапіць з рук маладзёнаў расьцяжку. Пікетоўцы селі на зямлю. Урэшце расьцяжку забралі, нікога не затрымаўшы. Праз паўгадзіны да турмы прыехалі некалі аўтазакаў. Удзельнікаў акцыі затрымалі. Падчас затрыманьня было бачна, што ў Насты Палажанкі ў кроў разадрана рука.

Разам з удзельнікамі акцыі затрымалі кіроўцу, потым яго адпусцілі без складаньня пратаколу. Пазней — аштрафавалі за парушэнне правілаў паркоўкі.

Акрамя маладых паплечнікаў падтрымаць Зміцера Дашкевіча ў Горкі сёньня прыехалі старшыня АГП Анатоль Лябедзька і лідэр кампаніі “Гавары праўду” Уладзімір Някляеў.

Ініцыятаркай акцыі была Наста Палажанка — нявеста Дашкевіча, — намесьніца старшыні МФ. Дарэчы, 2 жніўня Наста мае Дзень народзінаў.

[ Усе фотаздымкі й рэпартаж з-пад сьценаў горацкай калёніі 2 жніўня ]

3 жніўня Горкі плянуе наведаць Аляксандр Лукашэнка. З-за гэтага, існуе меркаваньне, суд над затрыманымі маладафронтаўцамі будзе хуткім.

У сераду 3 жніўня а 9:00 адбудзецца суд над 14 удзельнікамі пікету. Будынак суду, па словах мясцовых жыхароў, знаходзіцца побач з міліцэйскім пастарункам. Заахвочваем неабыякавых падтрымаць маладафронтаўцаў і падыйсьці на суд.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Рыгор (Aug 03, 2011:09:59)Адказаць

    ёсьць ужо якая інфа?

    • -M-F- (Aug 03, 2011:12:03)Адказаць

      Што зьяўляецца новага — дадаецца ў навіну. Хутчэй за ўсё — усім штрафы. Адпусьцяць — калі зьедзе Лука з Горкаў.
      Нейкія чуткі ходзяць пра перапоўненыя камэры.