Удзельнікі “Клюба Вітаўта Вялікага” заклікалі прыходзіць на сустрэчу са Старыкавым

Удзельнікі “Клюба Вітаўта Вялікага” заклікалі прыходзіць на сустрэчу са Старыкавым

13 лістапада маладафронтаўцы правялі першую сустрэчу культурніцка-адукацыйнага праету “Клюб Вітаўта Вялікага”.

На ўстаноўчым паседжаньні выступіў пісьменьнік і гісторык Уладзімер Арлоў, каторы распавёў пра жыцьцё і дзейнасьць Вітаўта Вялікага, а таксама прэзэнтаваў апошняе выданьне сваёй кнігі “Імёны Свабоды”.

Мікалай Дземідзенка заклікаў удзельнікаў клюба прыйсьці на сустрэчу з ідэолагам “расейскага сьвету” Мікалаем Старыкавым, які 17 лістапада а 17 гадзіне мае выступіць у гатэлі “Беларусь”. Запіс адбываецца па тэлефоне +375 29 630 02 27, набраўшы які вы павінны паведаміць сваё імя і кантакты тэлефон.

“Першыя ўзгадкі пра Вітаўта Вялікага зьвязаныя з тым, што ён са сваім дзядзькам Альгердам хадзіў на Маскву. Каб нашчадкам было што ўзгадаць і пра нас, заклікаем усіх 17 лістапада пайсьці на “расейскі сьвет”, каб паказаць імперскім шавіністам сапраўднае месца Маскоўскай арды – у межах Акі і Ўгра”, – зазначыў на прыканцы сустрэчы Зьміцер Дашкевіч.

 

 

Падзяліцца:

Каментары