Украіна: плошча месцаў паленьня абмяжоўцаецца да 10%

Украіна: плошча месцаў паленьня абмяжоўцаецца да 10%

Сёньня, 16 сьнежня, ва Ўкраіне прыняты новы закон аб забароне паленьня цыгарэтаў у грамадзкіх месцах.

Паводле закону плошча месцаў для паленьня ў рэстаранах абмяжоўваецца да 10%. Штраф за парушэньне складае ад 120 да 1200 даляраў. Апроч спецыяльна адведзеных месцаў, забараняецца паленьне тытунёвых вырабаў, электронных цыгарэтаў, кальянаў у памяшканьнях прадпрыемставаў, установаў, гатэляў, аэрапартах і вакзалах. Забарона паленьня тычыцца таксама ліфтоў, таксафонаў, дзіцячых пляцовак і тп.

Дакумант абавязвае ўладальнікаў або арэндатараў памяшканьняў адводзіць спэцыяльныя месцы для паленьня, сукупная плошча якіх не павінна перабольшваць 10% агульнай плошчы будынка. На гэтых месцах мусіць быць выцяжка і размешвана інфармацыя аб шкодзе паленьня.

149746_569666256392477_532357149_nШтраф прадугледжаны нават за выстаўленьне попельніцаў у агульных памяшканьнях рэстаранаў, а таксама за невылучэньне адмысловых месцаў для паленьня з выцяжкай.

З 2008 г. колькасць украінскіх курыльшчыкаў скарацілася з 10 міліёнаў да 8.5 млн чалавек.

Тым часам у Беларусі з кастрычніка 2012 г. цыгарэты падаражэлі на 2-12%. У шэрагу месцаў забаронена паленьне і штраф за парушэньне прадугледжаны да 4 базавых велічыняў (каля 50 даляраў).

Дарэчы, правілы, падобныя да украінскага закону аб паленьні, дзейнічаюць у некаторых менскіх клюбах, дзе паліць дазволена толькі, напрыклад, ля барнай стойкі, а на танцполе забаронена.

Відавочна, у короткатэрміновай пэрспектыве продаж цыгарэтаў дае нейкі прыбытак краіне, але доўгатэрміновай — вынішчае патэнцыял нацыі. І кожная сацыяльная дзяржава, калі яна клапоціцца пра здароўе і лёс свайго народу, мусіць рабіць захады і ствараць умовы для памяншэньня колькасьці курыльшчыкаў.

QkOOJzyBEAY

Падзяліцца:

Каментары