Украінскі гурт зняў беларускамоўны кліп (відэа)

Украінскі гурт зняў беларускамоўны кліп (відэа)

Украінскі гурт “Фіолет” зняў кліп на сваю беларускамоўную песню “Месца пакуты”.  Аснову кліпа складаюць здымкі выступу гурта на фестывалі “Бандэрштат-2011” у жніўні гэтага года.

Як паведаміў вакаліст “Фіолета” Сяргей Мартынюк ужо 16 верасня гурт выступіць у Мінску на ўручэнні прэмій “Тузіна гітоў”. Нагадаем , што па выніках года песня “Месца пакуты” украінскага гурта заняла 4 месца сярод 69 кампазіцый, якія былі прадстаўленыя на “Тузіне гітоў”.

А восенню каманда збіраецца ў невялікае  турнэ па гарадам Беларусі.

Гурт “Фіолет” з песняй “Месца пакуты” стаў першым удзельнікам  кампаніі “Украінская музыка для Беларусі”, у межах якой украінскія музыкі заспяваюць песні на беларускай мове на пратэстную тэматыку.

Ініцыятарам кампаніі выступіў украінскі Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”.

 

Кліп:

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў” 

Падзяліцца:

Каментары