Украінскі гурт «Фіолет» стаў лаўрэатам прэміі папулярнага беларускага Інтэрнэт-партала «Тузін гітоў» . Уручэнне прайшло 16 верасня ў Мінску. Група выканала песню «Месца пакуты», якая заняла 4-е месца ў выніковым хіт-парадзе, а таксама некалькі кампазіцый на ўкраінскай мове. Песні прагучалі ў акустычнай версіі, але былі цёпла сустрэтыя беларускай публікай.
Атрымліваючы ўзнагароду, фронтмэн «Фіолета» Сяргей Мартынюк падзякаваў аўтара песні «Месца пакуты» Яна Маўзера, а таксама запрасіў беларусаў на фэст «Бандэрштат”, які штогод праходзіць ва ўкраінскім Луцку.
Пачуць песню можна тут:
Нагадаем, што гурт “Фіолет” з песняй “Месца пакуты” стаў першым удзельнікам кампаніі “Украінская музыка для Беларусі”. У рамках яе ўкраінскія музыкі спяваюць песні на беларускай мове на пратэстную тэматыку. Ініцыятарам кампаніі выступіла ўкраінская грамадская арганізацыя Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”
Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”
Каментары