Улады РБ: здароўе палітвязьняў у парадку

Улады РБ: здароўе палітвязьняў у парадку

Чэшскія хрысьціяне атрымалі новая адказы, адносна сваей просьбы расследаваць справы палітвязьняў Зьмітра Дашкевіча і Зьмітра Бандаренкі.  

Тры лiсты прыйшлі з Дэпартамэнта выкананьня пакараньняў РБ, адзiн з Генпракуратуры РБ, адзін з Пракуратуры Магiлёўскай вобласьцi.

Хоць лiсты розныя, iх зьмест заўсёды аднолькавы: ўлады запэўніваюць, што са зьняволенымi ўсё ў парадку, ўсе законы выконваюцца, правы зьняволеных гарантуюцца, падчас арыштаў клапоцяцца пра здароўе асуджаных, кожны можа свабодна вызнаваць сваю веру.

Адначасова ўлады папярэджваюць, што чэхі не даказалi, што яны маюць права дзейнічаць ад імя асуджаных. Так генэральная пракуратура адмовілася нават разглядаць зварот. “Вы не прадаставілі дукамантаў, каторыя даказваюць, што вы можаце абараянць інтарэсы Дашкевіча. Вы не зьяўляецеся яго законным прадстаўніком,” — паведамляецца ў адказ на зварот, накіраваны да генэральнага пракурора РБ.

Нагадаем, у сярэдзіне верасня чэшскiя хрысьціяне накіравалi некалькі дзясяткаў  лістаў у абарону сваіх зьняволеных братоў у Хрысьце Зьмітра Дашкевіча й Зьмітра Бандарэнкі да Генпракуратуры РБ, Міністра ўнутраных справаў РБ, у Адміністрацыю прэзыдэнта РБ і ў Департамэнт выкананьня пакараньняў РБ.

Падзяліцца:

Каментары