Улады сарвалі вечарыну на гонар Каліноўскага

Улады сарвалі вечарыну на гонар Каліноўскага

У Горадні сіламі міліцыі і гарвыканкаму была сарваная вечарына на гонар правадыра паўстання 1863 г. На ёй меліся сыграць легендарны панк-гурт “Кальян”, а таксама новы праект “Дзецюкі”.

— Яшчэ учора музыку Алесю Дзянісаву тэлефанавалі з Гарвыканкаму, — распавядаюць арганізатары, — сёння ж пачаліся тэлефанванні А.Кіркевічу з міліцыі, Гарвыканкаму і ў рэшце рэшт ад уладальніка памяшкання, з якім была заключаная дамова аб арэндзе… Афіцыйныя структуры не задаволіла фігураванне МФ як арганізатара сустрэчы, а таксама тое, што мерапрыемства не было ўзгоднена з уладамі.

Арганізатары просяць перапрашэння ва ўсіх, хто хацеў прыйсці і мяркуюць правесці мерапрыемства ў іншым фармаце.

 

 

 

 

Падзяліцца:

Каментары