Уладзь Яроменак: “Хто адкажа за сьлёзы матуляў…”

Уладзь Яроменак: “Хто адкажа за сьлёзы матуляў…”
Зноў на небе чорныя хмары,
Лупіць дождж па асфальту дарог…
Успаміны аб тым, што заставіў,
Не даюць мне заснуць па начох.

Чым я жыў, чым я дыхаў дагэтуль
Мне прыйшлося заставіць, цяпер жа
Не даводзіцца сонца пабачыць
Сярод жоўтых, пракураных сьценаў.
Боль у сэрцы маім – не хвароба,

Гэта крыўда і роспач баліць
Дзесьці там у грудзіне глыбока…
Нават часам ня хочацца жыць…
Не, ня жыць – існаваць не хачу я,
Бо жыцьцё адабралі ў мяне:

За сьпіной “бранзалеты” замкнулі,
І спынілася сэрца… Але
Зноў разыдуцца хмары ў небе,
Зьнікне вільгаць з асфальту дарог,

Па-ранейшаму сэрца заб’ецца,
Зьнікне, быццам бы сон, той астрог,
І змагу, як раней, я пабачыць,
Каляровыя сны па начох…

Прыйдзе дзень, калі сонечным ранкам
Да мяне павярнецца Жыцьцё…

 Уладзімер Яроменак, 12.06.2011

  * * *

Счарнелая столь над маёй галавою,
Бы неба начное, ды толькі бяз зораў…
Час хутка ляціць… Зор ня бачыў даўно я.
Счарнелая столь, бы неба чужое

Бы неба чужое – аж сэрца сьціскае,
Яно прагне волі і рвецца з грудзей…
Бяз вольнага неба душа памірае,
Бяз зораў далёкіх… Дык дзе ж яны? Дзе?

Дык дзе ж тыя зоры? Высока ў небе,
Дзе птушкі лятаюць. Хачу зь імі разам
Узьняцца высока… І болей ня трэба
Нічога… Свабоды я прагну…

Свабоды я прагну… А дзе ж яна ёсьць?
І як выглядае? І хто яе бачыў?
Але цьвёрда веру – калі-небудзь хтосьці
Зірне на блакітнае неба бяз хмараў

Зірне на блакітнае неба бяз хмараў,
І зьдзейсьніцца тое, аб чым колькі год я,
Глядзеўшы ўгору, даверліва марыў,
А бачыў счарнелую столь над сабою…

Уладзімер Яроменак, 22.06 2011
  *  *  *
Хто адкажа?

Час мінае амаль незаўважна,
Дзень за днём пралятае жыцьцё…
Што там далей – ня дужа і важна:
Ці то воля, ці то небяцьцё…

Меў я час, аб жыцьці каб падумаць,
І прыйшоў да высноваў такіх:
Анічога яно не каштуе,
Як ня маеш свабоды ў ім

Не баюся я ШІЗА* і БУРа**,
Бо свабоды ня маю і так:
Я згубіў яе разам з прысудам,
І жыцьцём маім стала турма…

А за што ж, адкажыце, судзілі?
Тры гады атрымаў задарма.
Лёс юнацкі зламалі, разьбілі
Усё тое, аб чым марыў я…

Асудзілі нямала бязьвінных,
Што па турмах і зонах сядзяць…
Божа мой! Дык пачуй жа малітвы
Тых, хто мусіць пакуты трываць!

Адкажы нам усім на пытаньні:
Хто адкажа за зьдзекі і гвалт?
Хто паверне гады, што заставім?
Іх ніхто не паверне, на жаль…

Я малю Цябе… Божа, пачуй жа…
Калі чуеш мяне – адкажы:
Хто адкажа за сьлёзы матуляў,
Што чакалі дзяцей, як з вайны.

Уладзімер Яроменак, 26.06.2011

*ШІЗА- штрафны ізалятар
**БУР – барак узмоцненага рэжыму

Падзяліцца:

Каментары

  1. Мария (Aug 12, 2011:15:58)Адказаць

    Может, за слезы матерей наконец почувствуют ответственность сыновья с синдромом Калиновского,а? детскими болезнями надо переболеть в детстве, а если затянулось, что же искать виноватых в слезах матери, когда единственный виновный — в зеркале. Возможно, многих воодушевляет пубертатная сентиментальность стихотворца, и зоркие люди будут ее поддерживать и накачивать, и самовлюбленныц, себя жалеющий и твердящий о свободе стихотворец и состарившись будет винить в слезах матери не себя, а этих противных, мерзких свободоненавистников. И кто же, скажите, отправил на войну этих детей, которых матери ждали? Дети сами побежали, нечего и скулить. вы хотели борьбы — нате. Вы ожидали справедливости? Но вам не пять лет. И разве сами вы честны? выбираете те же методы. подставляете непричастных людей и злорадствуете, прикрываетесь детьми. Это ли благородство? ведите себя достойно, господа. И нюни рифмованные не распускайте. Вы, молодые на фронте современной партизанщины (ктосочинил эту ахинею?), для себя замечательное будущее сделаете, в этом я не сомневаюсь, а вот для страны… партизаны и способны только партизанить. И писать письма из-под виселицы, напуская на себя вид Калиновского. Только велик будет он для таких сентиментальных сопель. В ушах жмет, ребятушки.

  2. Фронтавец (Aug 12, 2011:21:43)Адказаць

    Гэта ўсё балюча й сумна. Аднак змаганьне ёсьць змаганьне, супраціў ёсьць супраціў, А Малады Фронт — гэта фронт. Стагодзьдзямі нацыянальныя героі цярпелі, пакутвалі, ахвяраваліся за Беларусь. Паверце, Беларусь таго вартая. Мы — на Боскім шляху. Мы — пад бел-чырвона-белым сьцягам Хрыста. Бог усё бачыць, ніколі не дае выпрабаваньня звыш сілаў і ўрэшце рэшт зьнішчае зло. “А калі Бог за нас — тады хто супраць нас?” — кажа Біблія.