Уладзімер Арлоў – ганаровы госьць “Клюба Вітаўта Вялікага”

Уладзімер Арлоў – ганаровы госьць “Клюба Вітаўта Вялікага”

Пісьменьнік і гісторык Уладзімер Арлоў выступіць на ўстаноўчым паседжаньні “Клюба Вітаўта Вялікага” і распавядзе пра асобу вялікага князя літоўскага, а таксама спадар Уладзімер прадставіць аўдыторыі сваю кнігу “Імёны свабоды”.

Малады Фронт запрашае ўсіх на першае паседжаньне “Клюба Вітаўта Вялікага” адбудзецца ўжо заўтра, 13 лістапада а 18 гадзіне ў Арт-сядзібе (Мінск, пр-т Незалежнасці, д. 58, оф. 430).

Нагадаем, ідэя клюба: стварыць стала дзеючую пляцоўку моладзі, якой цікава гісторыя і сучаснасьць, каб разам адказваць на тыя выклікі, якія сёньня паўстаюць перад нашай краінай.

Падзяліцца:

Каментары