Уладзімер Яроменак арыштаваны на 15 сутак

Уладзімер Яроменак арыштаваны на 15 сутак

Сёньня суд Маскоўскага раёну Менска ў асобе сумнавядомай судзьдзі Тацяны Мотыль асудзіў актывіста Маладога Фронту на 15 сутак арышту за падрыхтоўку “кашачага пратэсту”.Яроменак быў абвінавачаны ў дробным хуліганстве. Уладзь прызнаў, што ён абліў валяр’янкай помнік Леніну на плошчы Незалежнасьці ў Менску, але заявіў, што аніякага хуліганства ці непавагі да грамадзтва ён у гэтым ня бачыць.

Уладзімер Яроменак будзе адбываць пакараньне ў ІЧУ на завулку Акрэсьціна.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Генадзiй (Nov 09, 2012:07:31)Адказаць

    Хулiганства ў гэтым няма. А суддзя зрабiла злосны ўчынак, якi патрабуе пакарання.

  2. Vi (Nov 11, 2012:21:14)Адказаць

    не только хулиганство, но и жестокое обращение с животными.
    Кто-нибудь подумал о том, что котов скорее всего отловят и умертвят на Гурского?
    Глупость и жестокость.
    Теперь я окончательно разочарован в Молодом фронте. Мне казалось, что они умнее…