Яроменак і Парфянкоў галадаюць на “сутках”

Яроменак і Парфянкоў галадаюць на “сутках”

Сёньня падчас сустрэчы пасьля арышту першых арыштаваных за акцыю 19 сьнежня, маладафронтаўцы даведаліся, што Уладзімер Яроменак трымае галадоўку.

Аб гэтым юнак сам выкрыкнуў паплечнікам з вакна ізалятара па завулку Акрэсьціна ў Менску. Маладафронтаўцам стала вядома таксама, што Уладзімер плянуе датрымаць галадоўку, каторую ён распачаў адразу пасьля арышту ў знак пратэсту супраць незаконных і палітычна матываваных арыштаў ды прысудаў удзельнікам акцыі ў гадавіну Плошчы-2010.

Абноўлена:
Як стала вядома пасьля вызваленьня маладафронтаўца Міхася Мускага й прадпрымальніка Алеся Макаева, галадоўку ў знак пратэсту супраць незаконнага й беспадстаўнага затрыманьня трымае таксама былы палітвязень Васіль Парфянкоў.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Ганна (Dec 29, 2011:22:07)Адказаць

    І ні воднага карэспандэнта каля Акрэсціна! Дзе ж ваша салідарнасць, спадары журналісты?

  2. Masha (Dec 31, 2011:18:46)Адказаць

    Трымайцеся!