Уладзімір Яроменак — 3 сутак за парушэньне нагляду

Уладзімір Яроменак — 3 сутак за парушэньне нагляду

20 сакавіка 2013 году суд Першамайскага раёну горада Менска адправіў актывіста Маладога Фронту Уладзіміра Яроменка адбываць трохсуткавы адміністратыўны арышт за парушэньне прэвентыўнага нагляду.

У лютым маладафронтавец адбываў пакараньне за парушэньне нагляду ў выглядзе 12 сутак. Пакуль Уладзімір знаходзіўся за кратамі, ён падаў касацыйную скаргу. 26 лютага адбыўся разгляд скаргі. Мінскі гарадскі суд адмяніў  пастанову Першамайскага суду й накіраваў скаргу на новы разгляд, які адбыўся сёньня. Разам з першай справай разглядалісяі яшчэ два факты парушэння прэвентыўнага нагляду. За кожны з гэтых фактаў Уладзімір Яроменак атрымаў па 5 сутак арышту, 15 сутак у суме. 12 зь іх ён ужо адбыў. Такім чынам, засталося адбыць трое сутак пакараньня за парушэнне нагляду.

Уладзь выйдзе на волю ў суботу, 23 сакавіка, напярэдадні Дня Волі.

Падзяліцца:

Каментары