Уладзіміра Яроменка апыталі наконт нападу на літоўскае пасольства

Уладзіміра Яроменка апыталі наконт нападу на літоўскае пасольства

У маладафронтаўца і экс-палітвязня 29 лістапада ўзялі сведчанні наконт «кактэйляў Молатава», кінутых у пасольства Літвы.

Былы палітвязень стаіць на прэвентыўным уліку. І ў чацвер ён пайшоў адзначацца ўкрымінальна-выканаўчую інспекцыю Першамайскага РАУС. Адтуль яго і забралі супрацоўнікі крымінальнага вышуку Партызанскага райаддзела міліцыі.

«Я, вядома, паспеў паведаміць адвакату, а пасля таго ў мяне забралі тэлефон і адвезлі ў РАУС. У РАУСе я прасядзеў дзве гадзіны — чакаў, пакуль вызваліцца следчы. Пасля за пяць хвілінаў у мяне ўзялі тлумачэнні і адпусцілі. Хутчэй за ўсё, гэта звязана з тым, што я маю непагашаную судзімасць, і такім чынам мяне правяралі».

Кур’ёз сітуацыі ў тым, што на час нападу на амбасаду Яроменак быў затрыманы за абліты валяр’янкай помнік Леніна і сядзеў у Маскоўскім РАУС.

Нагадаем, нядаўна з’явіліся паведамленні, што міліцыянты апытваюць анархістаў, якія праходзілі па справе нападу на расійскую амбасаду. Аднак іншых маладафронтаўцаў, акрамя Яроменка, пакуль не дапытвалі.

Еўрарадыё

 


Падзяліцца:

Каментары