Уладзiмiра Яроменка перавезлi ў Баранавiцкi арыштны дом

Уладзiмiра Яроменка перавезлi ў Баранавiцкi арыштны дом

Жонка актывіста «Маладога фронту» Яроменка паведаміла, што яе муж ужо дастаўлены ў баранавіцкі арыштны дом.

Лістоў ад яго яшчэ не было, але звесткі пра этапаванне пацвердзілі радыё svaboda ў міліцыі.

«У лісце з панядзелка ён напісаў, што рыхтуецца спіс на этап, які хутка пойдзе ў арыштны дом. А ўчора, у пятніцу, я патэлефанавала ў Баранавічы, і мне сказалі, што ён ужо там », распавяла жонка Яроменка.

Былы вязень Плошчы ўладзіць Яроменак асуджаны на 3 месяцы арыштнага дома за парушэнні правілаў прэвентыўнага нагляду, які на яго наклалі пасля некалькіх затрыманняў на акцыях салідарнасці з палітвязнямі. Уладзімір Яроменак безумоўна з”яўляецца палiтвязнем. Улада праследуе яго за актыўную грамядзянскую пазiцыю ды адданасць справе Маладога Фронту. Узгадаю што жонка актывiста чакае дзiця. Вы можаце падтрымаць Уладзiмiра i iншых палiтвязняў тут: pavinszuj-liubimych-liudziej-z-rastvom

Падзяліцца:

Каментары