Дапаможам палітвязьням! Зробім хаця б малае

Дапаможам палітвязьням! Зробім хаця б малае

Шаноўнае грамадства! Даўно ўжо пара выходзіць з ценб шэрай дыпрэсіі, што моцна сціскае з падзей 19 снежня 2010 года, і пачаць пісаць сваю ўласную новую гісторыю! А якой будучыні беларускага народа можна гаварыць, калі народ не можа адабраць у “загуляўшагася” дзіця адабраць любімыя “цацкі”?

Не патрэбны радыкалізм, калі вы не здольныя да яго. Зрабіце малае: кажыце пра праблему палітвязняў, пішыце пра палітязняў, дыскутуйце на працы, ва ўніверсітэце на тэму палітвязняў. Няхай людзі ведаюць пра гэту праблему! На нашым сайце прапанаваныя макеты улётак з палітвязнямі для раздрукоўкі і распаўсюду. Расклейвайце, раздавайце, раскідваайце па скрынях. Зьміцер Дашкевіч, Мікола Статкевіч, Яўген Васьковіч, Эдуард Лобаў, Павал Севярынец — яны занялі вашае мейсца на Плошчы, яны ў слых агучылі вашую думку, наконт палітычнага стану краіны. Дык будзьце ж салідарнымі!

Абыякавасць горш за кулю Сёння яна разліваецца па Беларусі, паглынаючы з кожнай хвілінай усё больш людзей. Людзі становяцца абыякавамі непроста да людзей, а да саміх сабе. Абыякавасць атрутай праслізгвае па ўсе  вольныя шчыліны і знішчае знутры…

Спампаваць улёткі ў *.docx-фармаце або малюнкі:

 

У знак салідарнасьці разьмясьціце на сваёй старонцы ў інтэрнэце банэр з заклікам да вызваленьня палітвязьняў. Калі вы жадаеце на сваім сайце мець банэр іншага памеру, напішыце на press.mfront @ gmail.com ліст з назваю вашага сайта, патрэбныя памеры банэра і мы яго бясплатна вам вышлем.



Падзяліцца:

Каментары

  1. Яраслаў Мальдзіс (Aug 21, 2012:17:43)Адказаць

    Змяcціў банэр на сайце Мікалая Статкевіча http://statkevich.org. Калі ласка выпраўце ў назве артыкула памылкі!

    • Прэс-служба МФ (Sep 03, 2012:19:06)Адказаць

      Дзякуй за падтрымку банэрам і заўвагу, Яраслаў. Выправілі.
      Як што, дарэчы, зьвяртайцеся