Дакаціліся: ААН заклікае легалізаваць наркотыкі й прастытуцыю

02.09.2012:14:24
0
874
Навіны, Сьвет
,
Дакаціліся: ААН заклікае легалізаваць наркотыкі й прастытуцыю

Даклад Камісіі ААН заклікае ўсе краіны свету адмовіцца ад заканадаўчага пераследу прастытуцыі, гомасэксуалізма і наркаманаў.

Глабальная Камісія пры ААН па праблеме ВІЧ была створана ініцыятываю Генэральнага сакратара ААН Пан Гі Муна ў 2010 г. Цяпер камісія называе прастытуцыю “сэксуальнай работаю па дамове” («consensual sex work») і прапаноўвае ліквідаваць улік асобаў, якія ўнутрывенна ўжываюць наркотыкі. (крыніца: дакумент [pdf, 7.7 Mb], ст.43 рэкамендацыя 3.1.2)

Ужо не ёсць навіною, нажаль, празьмерная міжнародная ўвага праваабаронцаў да сэксуальных вычварэнняў. Але свет коціцца далей: 17 жніўня, напрыклад, у Амерыцы г.зв. “прафесары” і “псіхіятры” чарговы раз абмеркоўвалі свае прапановы выключэньня педафіліі з сьпісу псыхічных захворваньняў. Яны называюць сябе і сваіх падабаронных “дарослыя, што прагнуць сэкса з дзяцьмі”, “асобы, якіх вабяць маленькія пэрсоны”.

Пра педафілію і сэкс з жывёламі ды робатамі чальцы ААН пакуль маўчаць, дзякуй Богу, але агульная тэндэнцыя разбурэння чалавечай маралі вельмі насцярожвае.

Відаць, чальцы камісіі пры ААН вырашылі выбіваць клін клінам — пры болю ў галаве біць у твар. Вядома, прастытуткі, гамасэксуалісты і наркаманы складаюць групу рызыкі па распаўсюджванні СНІДА, але якім чынам “легальны” наркаман ці прастытутка спыніць заразу? Хіба, калі ў Беларусі легалізаваць самагон і алкаголь без акцызаў, то будзе менш алкаголікаў? Зрэшты, у мэтах эксперыменту было б файна для пачатку легалізаваць прастытуцыю, гамасуксэалізм і ўнутрывенныя наркотыкі ў межах Сусьветнай камісіі пры ААН.

Падзяліцца:

Каментары