Усходняе партнэрства — без дыктатара! Рэзалюцыя Зьезду МФ

Усходняе партнэрства — без дыктатара! Рэзалюцыя Зьезду МФ

У той час, калі ў Беларусі катуюць у турмах палітвязьняў, некаторыя эўрапейскія дый нават беларускія палітыкі заклікаюць запрасіць рэжым Лукашэнкі на саміт Усходняга партнэрства, што адбудзецца 28-29 лістапада ў Вільні.

Мы заяўляем, што Беларусь, бясспрэчна, зьяўляецца неад’емнай часткай Эўропы і праграма Усходняга партнэрства – адзін з механізмаў вяртаньня нашай краіны на шлях законнасьці. Але Малады Фронт заклікае Эўрапейскі Зьвяз не запрашаць дыктатара Лукашэнку ці ягоных прыхвасьняў на саміт Усходняга партнэрства ў Вільні, пакуль з беларускіх турмаў ня будць вызваленыя палітычныя апаненты рэжыму Лукашэнкі. Для цывілізаваных краінаў Захаду спрабаваць іграць у гульні з дыктатарам – і амаральна, і, што даказвае досьвед супрацы ЭЗ з беларускім рэжымам, палітычна бесперспектыўна.

Рэзалюцыя VIII Зьезду Маладога Фронту, 26 кастрычніка 2013

Падзяліцца:

Каментары