Ушанаванне памяці змагароў за незалежнасць Беларусі (Фота)

Ушанаванне памяці змагароў за незалежнасць Беларусі (Фота)

25 жніўня, у 20-ю гадавіну надання дэкларацыі аб незалежнасці Беларусі сілы канстытуцыйнага закону, грамадзкія актывісты на Маскоўскіх могілках сталіцы ўзялі ўдзел ва ўшанаванні памяці людзей, якім, па словах Віталя Рымашэўскага, “мы абавязаны незалежнасцю і існаваннем нашай дзяржавы ўвогуле”. 

Сабраныя ўсклалі кветкі да магілаў Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Ігара Гермянчука, Генадзя Карпенкі і іншых.

“Ушаноўваць памяць герояў, безумоўна, важна. Але мы не павінны забывацца на словы Хрыста, які казаў фарысеям, што яны ставяць помнікі прарокам, а самі з’яўляюцца нашчадкамі тых, хто іх забіваў. Мы павінны памятаць гэтых людзей, кім яны былі, як жылі і за што змагаліся”, — адзначыў экс-кандыдат на прэзыдэнта Віталь Рымашэўскі.

Фотаздымкі:

http://bchd.info

Падзяліцца:

Каментары