Усе ў чаргу: міністр адукацыі адказвае на пытанні

Усе ў чаргу: міністр адукацыі адказвае на пытанні

Як паведамляе БелТА, 15 жніўня (серада) з 14.00 да 15.00 на сайце пройдзе анлайн-канферэнцыя з міністрам адукацыі Сяргеем Маскевічам. Тэма канферэнцыі — «Новаўвядзенні ў сістэме адукацыі».

Заплянаванна разглядзець даволі шмат пытанняў. Гутарка пойдзе аб перспектывах развіцця агульнай сярэдняй адукацыі, аб увядзенні ў 2013 годзе абавязковага вуснага  іспыту па замежнай мове за 11-ыклас школы, аб перагружанасці і складанасці навучальных праграм і пра шмат што іншае.

На канферэнцыю адведзена гадзіна. Адна гадзіна на тое, каб стварыць тую самую фальшывую ілюзію інфармавання грамадства, калі ўжо каторы раз навучэнцаў ставяць перад фактам зьменаў. Бацькі, вучні, студэнты, ці заўважаеце вы за сабой, наколькі негатыўна ўплывае на вас, ваш эмацыйны стан і вашую паспяховасць пастаянные скачкі пераманаў у адукацыі? Запытайце ў спадара Маскевіча: “Навошта?”

Перад чарговым навучальным годам ВНУ паднялі кошты да 61%, што проста вымушае студэнтаў платнай формы навучання забіраюць дакуманты з універсітэтаў альбо браць крэдыты на навучанне. Запытайце ў спадара Маскевіча, за што плаціце? Чым абумоўлены такі скачок? Чаму пры такіх сумах навучання у бібліятэках універсітэтаў не знайсці патрэбных кніжак? Чаму эканамісты і інжынеры вучацца па кнігах 1986 году?

Задайце кожны сваё пытанне. Не правусціце момант выказаць сваё абурэнне!

Падзяліцца:

Каментары

  1. abaronca (Aug 15, 2012:13:26)Адказаць

    Пытанні задаваць тут:
    http://www.belta.by/ru/conference/i_271.html