Усё-ткі помняць расейцы Воршу!

– Затрымалі тры маладафронтаўца, – кажа Дашкевіч. – Гэта зачыстка. Выслугоўваецца Лукашэнка перад Крамлём. Крэдыт жадае атрымаць.

Нагадаем. У дзень Беларускае вайсковае славы Малады Фронт меў намер правесьці феерычную акцыю. І месца было абрана тэматычнае – Расейская амбасада.

Але Зьмітра Дашкевіча затрымалі яшчэ ля выхаду з дому. Вольгу Нікалайчык затрымалі на вачах Паўла Пракаповіча: проста зхапілі і ня думаючы пацягнулі ў аўтамабіль. Уладзіміра Яроменка і Сяргея Пальчэўскага затрымалі, калі яны ехалі на акцыю на машыне.

Увечары затрыманых адпусьці.

– Усё прайшло без пратаколаў, – кажа Дашкевіч. – Пагутарылі і адпусьцілі.

Акцыя ж, хоць і амаль бязьлюдная, але прыйшла. “Атрымалі пад Воршаю, атрымаеце і пад веткаю”. <http://belsat.eu/ru/news/v-minskye-u-rossiyskogo-posolstva-prozvuchalo-okkupanty-von/>

Нагадаем, што перад Днём беларускай вайсковай славы маладафронтаўцы 6-га верасьня праводзілі акопны пэрфоманс пад Веткаю, спыніць які прыехала ў лес усё кіраўніцтва Веткаўскага раёна.

Падзяліцца:

Каментары