Утварэнне БНР — як гэта было

Утварэнне БНР — як гэта было

Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі — вынікі палітычнай дзейнасці нацыянальна-дэмакратычнага крыла беларускага нацыянальнага руху ў 1918 годзе.

Калі 18 лютага 1918 г. нямецкае войска перайшло ў наступленне, Аблвыкамзах і СНК Заходняй вобласці не здолелі арганізаваць ва ўмовах дэмабілізацыі і развалу фронту якую-кольвек абарону беларускага краю ад нямецкіх акупантаў. У ноч на 19 лютага яны наўпрост уцяклі з Менску ў Смаленск. Уладу ў беларускім краі ўзяў выканкам Рады Ўсебеларускага з’езда. 21 лютага 1918 г. ён звярнуўся з Першай устаўной граматай да народа Беларусі, у якой абвясціў сябе часовай уладай на тэрыторыі Беларусі і абавязаўся склікаць Устаноўчы сход. Да яго адкрыцця выканаўчыя функцыі ўлады ўскладаліся на створаны Выканкамам Народны Сакратарыят Беларусі, старшынём каторага быў Язэп Варонка. Фармальна беларуская дзяржаўнасць яшчэ не абвяшчалася, аднак быў зроблены першы важны крок яе практычнага ажыццяўлення.

Напачатку нямецкай акупацыі вядучую ролю ў нацыянальным руху Беларусі займала сацыялістычнае крыло. Выхадцы з бяднейшага і сярэдняга сялянства мелі падтрымку большасці насельніцтва, спрабавалі замацаваць свой уплыў. Пры гэтым Народны Сакратарыят здолеў стварыць беларускую камендатуру Менску, навесці адносны парадак у горадзе.

Ва ўмовах акупацыі большай часткі Беларусі войскамі Германіі лідэры сацыялістычнага блока нацыянальна-дэмакратычных сілаў беларускага руху дзейнічалі ў складаных палітычных умовах. Нямецкія акупацыйныя ўлады трымаліся ўласных ваенна-палітычных мэтаў, не лічылі патрэбным прызнаваць паралельную ўладу і вельмі насцярожана ставіліся да Беларускага Народнага Сакратарыяту з-за яго “сацыялістычнага” складу.

Нямецкім уладам больш імпанавала палітычная дзейнасць Віленскай Беларускай Рады (утворанай 25 студзеня 1918 г.) на чале з братамі Антонам і Іванам Луцкевічамі, Вацлавам Ластоўскім, Янам Станкевічам і інш. Лідэры гэтай арганізацыі былы выхадцамі з заможных колаў грамадства, былі зацікаўлены ў захаванні свайго былога маёмаснага становішча, спадзячваліся на дапамогу Германіі. 19 лютага 1918 г. Віленская Рада прыняла пастанову, згодна з якой сувязі паміж Беларуссю і Расіяй абвяшчалася парванай.

Пад націскам акупацыйнай улады Выканкам Савета Першага з’езда і Віленская Беларуская Рада пачалі ўзгадняць свае дзеянні. Тым часам РСФСР і Германія 3 сакавіка 1918 г. нарэшце заключылі Брэсцкі мірны дагавор, акупаваныя беларускія землі перадаваліся Нямеччыне, якая павінна  была вырашаць будучыню гэтых зямель ў адпаведнасці з жаданнямі насельніцтва. Такое рашэнне выклікала новыя незалежніцкія настроі і імкненні ўсіх нацыянальна-дэмакратычных сілаў беларускага руху.

Умовы Брэсцкай дамовы спрыялі выспяванню ідэі суверэннай Беларускай дзяржавы. У адказ Народны Сакрытарыят прыняў 9 сакавіка 1918 г. Другую Ўстаўную Грамату, паводле якой Беларусь абвяшчалася Народнай Рэспублікай у межах этнаграфічнага рассялення і лічбавай перавагі беларусаў. Падцвярджаліся сацыяльныя правы працоўных, заваяваныя ў ходзе рэвалюцыі: 8-гадзінны працоўны дзень, свабода слова, друку, сходаў, забастовак, скасоўвалася прыватная ўласнасць на зямлю.

Устаўныя Граматы, прынятыя 21 лютага і 9 сакавіка 1918 г. паказалі, што Рада БНР бярэ курс на ўсталяванне ў Беларусі дэмакратычнах асноваў грамадскага ладу. З асноўнымі палажэннямі пагаджаліся нават меншавікі, эсэры, якія раней ігнаравалі саму ідэю беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці.

Аднак на практыцы палажэнні гэтых дакументаў не выконваліся. Пасля акупацыі Беларусі нямецкай ваеннае камандаванне ўсталявала жорсткі акупацыйны рэжым: прымусовая праца, 12-16-гадзінны працоўны дзень. Прадукцыя вывозілася ў Германію. Супрацьдзеянне строга каралася. Пра беларусаў немцы не дбалі.

Палітычныя структуры сацыялістычнага блока — Выканкам Першага з’езду, Народны Сакратарыят — не адрэагавалі на такія адносіны акупацыйных уладаў. Не маглі, не мелі аніякіх правоў — палітычных ці эканамічных. Турма вісела над кожным нязгодным. З-за палітычнай нямогласці і эканамічнага бяссілля многія беларускія партыі страцілі падтрымку народных масаў і ўплыў у грамадстве.

Такая сітуацыя прывяла да таго, што, пачынаючы з 10 сакавіка 1918 года, нацыянальна-дэмакратычныя сілы нацыянальнага руху пачынаюць дрэйфаваць у права да ліберальнага крыла, якое пачынаюць прадстаўляць Віленская Беларуская Рада і Беларускае Народнае Прадстаўніцтва. Выканкам Савета з’езда пераўтвораны 18 сакавіка ў Раду БНР. У склад яе былі ўведзены пяць членаў Віленскай Беларускай Рады, яны прыехалі ў Менск з Вільні і ўмацавалі ліберальны напрамак нацыянальна-дэмакратычных сілаў, атрымалі падтрымку нямецкіх уладаў.

sOnHW0b074YНа першым жа паседжанні Рады 19 сакавіка 1918 г. было пастаўлена пытанне аб прызнанні самастойнасці БНР, але большасць яго не падтрымала, спаслаўшыся на несвоечасовую ноту аб прызнанні БНР, накіраваную 10 сакавіка ўраду Германіі.

Расія адводзіа Беларусі ролю губерніі ў РСФСР пад назваю “Заходняя камуна” (пазней “Заходняя вобласць”). Гэта падштурхоўвала беларускіх дзеячаў да новых рашучых дзеянняў, было вырашана:

  1. апублікаваць дукументы БНР у друку;
  2. належным чынам праінфармаваць нямецкі ўрад;
  3. пачаць перамовы з Украінскай Нацыянальнай Радай і папрасіць фінансавай дапамогі, дыпламатычнай падтрымкі, заклікаць дзяржавы Еўропы прызнаць БНР;
  4. паслаць дэлегата ў Савецкую Расію, каб запэўніць, што аб’яўленне БНР не азначае разрыву з Расіяй;
  5. пасля стварэння 18 сакавіка Рады БНР (заканадаўчы орган) правесці 24 сакавіка 1918 года паседжанне Рады БНР з запрашэннем на яго дэлегацыі ад Віленскай Беларускай Рады.

Наколькі значнай у маральна-псіхалагічным плане была роля віленскай групы ў падзеях, звязаных з разрывам сувязяў з Расіяй, сведчыць тое, што пасяджэнне Рады БНР 24 сакавіка пачалося з прамовы намесніка старшыні Язэпа Варонкі аб заслугах братоў Луцкевічаў. У адказ выступіў Антон Луцкевіч, які зрабіў даклад аб дзейнасці беларусаў Віленшчыны і Гродзеншчыны.

Старшыня фракцыі БСГ у Радзе БНР Аркадзь Смоліч зрабіў даклад аб прычынах, якія патрабуюць аб’яднання беларусаў, аб’яўлення незалежнасці БНР. У 6 гадзін раніцы 25 сакавіка была прынята лёсавызначальная рэзалюцыя: “Рада БНР аб’яўляе рэспубліку незалежнай, аб чым выдае адпаведную Устаўную Грамату”. Існуе меркаванне, што аўтарам Трэцяй Устаўной Граматы быў Антон Луцкевіч. Пасля аднаўлення работы сесіі ў 12 гадзін дня 25 сакавіка 1918 г. была прынята Трэцяя Ўстаўная Грамата Рады БНР. “Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнай і вольнай дзяржавай”.

Рада БНР заявіла, што будзе дабівацца перагляду умоваў Брэсцкага міру, патрабавала, каб БНР самастойна падпісала мірнае пагадненне з урадамі Германіі і РСФСР. Кіраўнікі БНР спадзяваліся аб’яднаць у адзінай дзяржаве ўсе беларускія тэрыторыі. Аднак гэты акт наўмысна ігнаравалі Германія і Расія. Аб’яднанне беларускіх дэмакратычных сілаў і як вынік Абвешчаная самастойная Беларусь была не да спадобы акупантам і не ўпісвалася ні ў планы немцаў, ні ў планы расейцаў. Але ўжо не магчыма было не лічыцца з фактам існавання ў беларусаў цвёрдага памкнення да незалежнасці.

Акт пра незалежнась БНР прызналі Украінская Народная Рэспубліка, Літва, Фінляндыя, Латвія, Эстонія, Турцыя, Грузія, Чэха-Славакія, Аўстрыя.

Паводле кнігі М. У. Кобрына “Беларускі нацыянальны рух: 1917 – 1920 гг”.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Олан (Apr 01, 2017:01:05)Адказаць

    Наша история…