Узмацніўся ціск на маладафронтаўца-палітпрызыўніка

Узмацніўся ціск на маладафронтаўца-палітпрызыўніка

Міхась Мускі праходзіць тэрміновую службу ў вайсковай частцы №44540 у Лапічах. Маладафронтавец паведаміў паплечнікам пра ўзмацненьне ціску з боку адміністрацыі, у прыватнасьці, камандзіра брыгады падпалкоўніка Лукерына Зьмітра Іванавіча.

Міхась Мускі:

“Цягам апошняга тыдню ўзмацніўся ціск з боку камандзіра брыгады. Па ягонай
ініцыятыве я заступаю ў нарад па службе ў выходны
дзень другі раз запар. Такім чынам, я ня маю магчымасьці бачыцца з роднымі й
паплечнікамі. Па вайсковых статутах ён робіць усе законна, калі б не
адна акалічнасьць: у мяне ўжо два тыдні вызваленьне ад нарадаў і
фізічнай працы па прычыне зламанага пальца. Атрымліваецца, ен сьвядома йдзе на парушэньне маіх правоў.”

Падзяліцца:

Каментары