Ва Украіне абезгаловілі помнікі Леніну і Крупскай

25.02.2013:22:32
0
831
Навіны, Сьвет
Ва Украіне абезгаловілі помнікі Леніну і Крупскай

У вёсцы Кастрычніцкае Палтаўскай вобласці Украіны невядомыя абезгаловілі помнікі Уладзіміру Леніну і яго жонцы Надзеі Крупскай.

Пра гэта паведаміў у Facebook прадстаўнік нацыяналістычнай партыі «Свабода» Аляксандр Аронец, піша lenta.ru.

Аронец, які ў «Свабодзе» адказвае за сувязі з грамадскасцю, апублікаваў фатаграфіі паламаных статуй. Паводле яго слоў, здымкі прыйшлі па электроннай пошце. Прадстаўнік партыі пахваліў «невядомых патрыётаў», нагадаўшы аб нядаўна знесеным нацыяналістамі помніку Леніну ў Ахтырцы (Сумская вобласць).

«Пайшла хваля, гэта ж выдатна!», — піша ён.

У абласным упраўленні міліцыі інфармацыю аб пашкоджанні помнікаў пацвердзілі. У цяперашні час вядуцца пошукі вінаватых.

Помнік Леніну ў Ахтырцы быў дэмантаваны 15 лютага. Гэтую акцыю ажыццявілі «свабодаўцы» на чале з дэпутатам Вярхоўнай Рады Ігарам Мірашнічэнкам. У сувязі з гэтым, як паведамляла «Украинская правда», міліцыя пачала расследаванне па артыкуле «Хуліганства».

Пазней, 23 лютага, у Ахтырцы адбыліся сутычкі паміж камуністамі і прадстаўнікамі «Свабоды», якія праводзілі акцыю супраць аднаўлення помніка.

На падзеі ў Сумскай вобласці адрэагаваў мэр Харкава Генадзь Кернес, які прадстаўляе кіруючую Партыю рэгіёнаў. Як перадае ТСН, ён заявіў, што гатовы асабіста аплаціць аднаўленне помніка ў Ахтырцы. Мэр таксама прыгразіў нацыяналістам, што калі яны паспрабуюць зламаць помнік Леніну, які стаіць у цэнтры Харкава, то ён (мэр) пераламае ім рукі і ногі.

charter97.org

Падзяліцца:

Каментары