Ва Украіне спыняюць набор на тэрміновую службу ў войска.

Ва Украіне спыняюць набор на тэрміновую службу ў войска.

Вайсковец-кантрактнік зарабляе 240 долараў, у Грузіі — 400

А Міністэрства абароны Беларусі не будзе пераходзіць цалкам на кантракт, бо хоча мець “вайскова абучаны рэзерв”.

Ва Украіне спыняюць набор на тэрміновую службу ў войска. Вайсковец-кантрактнік там зможа зарабіць ад 240 долараў.

“Пачатак у нас ад 1900 грывен, гэта калі толькі са школы чалавек прыйшоў. А максімум — да 4,5 тысяч грывен. Цяпер працуе рабочая група Мінабароны і генштаба, яны займаюцца аналізам пераходу на кантракт, фінансава-эканамічнай абгрунтаванасці. Мэта ў нас стаіць — да канца году перайсці”, — распавядаюць Еўрарадыё ў  Міністэрстве абароны Украіны.

І дадаюць, што да пераходу на кантракт у войску толькі палова была на тэрміновай службе, астатнія — прафесіянальнае войска.

У Грузіі пераходзіць на кантракт будуць цягам чатырох гадоў. Нават цяпер такіх у грузінскім войску большасць, запэўнівае Еўрарадыё былы намеснік міністра абароны Грузіі Нодар Харшыладзэ:

“На кантракце — большасць, каля 90% ужо. Але гэтыя 10% усё ж дададуць нагрузку на бюджэт. Бо ў асноўным туды ідуць людзі па сваёй волі, каб пасля стаць кантрактнікамі. І прызыўнікоў мы не выкарыстоўвалі як баявыя часткі. Як атрымаецца перакласці гэтыя абавязкі на прафесіяналаў, пакуль не вядома. Бо пакуль — толькі былі заявы”.

Грузінскі кантрактнік зарабляе ў войску 400 долараў, гэта калі без выслугі, на першым годзе.

Беларускі вайсковец на кантракце зарабляе амаль удвая менш — каля 250 долараў. Цяпер у краіне такіх больш за палову, запэўніваюць нас у Міністэрстве абароны Беларусі. Але пераходзіць да прафесіянальнага войска не збіраюцца.

У нас захоўваецца тэрміновая служба, і яна патрэбная, каб падрыхтаваць вайскова-абучаны рэзерв. Але дзяржава, якая мае адно з самых прафесіянальных войскаў у свеце, карыстаецца тэрміновай службай, якую праходзяць і жанчыны. Але ў нас, канечне, пра жанчын гаворка не вядзецца”, — супакойваюць Еўрарадыё ў Міністэрстве абароны Беларусі. І на тым дзякуй.

Але Ізраіль, які маюць на ўвазе ў міністэрстве, мае ваенны канфлікт з Палесцінай. У Беларусі ж такіх канфліктаў няма.

Няма абавязковай вайсковай службы ў Польшчы, Літве і Латвіі. А вось у суседняй Расіі пераходзіць да прафесіянальнага войска, як і ў Беларусі, пакуль не збіраюцца.

фота: belarmy.by

euroradio.fm

 

Падзяліцца:

Каментары