Валярына Кустава дапытала аўтара “Маладафронтаўкі” (відэа)

Валярына Кустава дапытала аўтара “Маладафронтаўкі” (відэа)

Што адбываецца з беларускаю літаратураю? Яна дэградуе, нараджаючы маргінальных аўтараў, ці ў яе «ломка» перад тым, як прадэманстраваць свету творцаў першых беларускіх бестселераў ХХІ стагоддзя? 

Валярына высвятляе: «Маладафронтаўка» – палітычная фантазія з эратычным падтэкстам ці жорсткая беларуская праўда?

Да апошняга Віктар Шукеловіч, аўтар скандальнага тэксту «Маладафронтаўка», надоечы надрукаванага ў «Нашай Ніве», адмаўляўся ад інтэрв’ю. А тым больш не пагаджаўся паказваць свайго твару. І падставы для гэтага ён меў: пасля правакацыйнай публікацыі, на адрас аўтара пачалі прыходзіць лісты з абразамі ды пагрозамі.


Эксперыментальнае  інтэрв’ю лабараторнага web-tv да Вашай увагі:

 

Крыніца: блог Валярыны Куставай

Падзяліцца:

Каментары

  1. Сайган (Nov 13, 2012:11:02)Адказаць

    Жорсткая няшка! )))

  2. БІЧ (Nov 15, 2012:22:15)Адказаць

    15 лістапада 2012 у Палаце прадстаўнікоў загаварылі па-беларуску. Напалохаліся Выставы нашай выдатнай паэтэсы, мастака-самавука Ніны Аксёнчык /псеўданім: Ніна Рунь/ — “Сатыра ў барацьбе за Беларусь”!!! Пазналі сябе ў сатырычных партрэтах? ТАКОЙ выставы яшчэ ў РБ ня было. Мастак года -гатовы. Люцыян Таполя жыве вечна ў нашым народзе! Асабліва ўдалы партрэт Луя!!! Луй чырванеў нават на экране БT і апраўдваўся, што не мае ТАКІХ цыцак. Хто яшчэ ня бачыў выставу, набярыце ў гугле: “Сатыра ў барацьбе за Беларусь” і паглядзіце. Спадзяюся, што пані Ніна працягне і далей гэту сваю сатырычную творчасьць — і мы ўбачым “партрэты” ЎСІХ сучасных магільшчыкаў Беларусі- каб нашы дзеці і ўнукі ведалі “герояў”.

    Беларусь забіваюць ужо больш тысячы гадоў — а яна несьмяротная. Пераможам і гэты рэжым. А здраднікі і іх РОД будуць пакараныя-як нашымі продкамі-багамі, так і нашчадкамі!!!

  3. Тута (Nov 16, 2012:14:02)Адказаць

    Жорсткае абы-то… 🙂

  4. Уладзімір (Nov 22, 2012:17:51)Адказаць

    Малайчына Валярынка.