Варшава: Марш у Дзень Niepodległości

Варшава: Марш у Дзень Niepodległości

Марш у гадавіну Дня незалежнасьці Польшчы завяршыўся сур’ёзнымі беспарадкамі. На шэсьце, арганізаванае польскімі нацыяналістамі, прыехалі анархісты й антыфашысты, каторыя называлі марш ў гонар Дня незалежнасьці фашыстоўскім.

Зь беларускага боку былі заўважаны асобы з двух бакоў. Хтосьці ехаў, каб разам з польскімі правымі адсьвяткаваць Дзень незалежнасьці Польшчы й прыняць удзел у маршы. Іншыя прыехалі, “каб спыніць польскіх фашыстаў, бо ў Беларусі — тая ж праблема, а ў больш шырокіх маштабах — у Расеі,” — цытаваў беларусаў зь месца падзеяў карэспандэнт выданьня “Gazeta Wyborcza”. 11 лістапада ў Варшаву прыехалі таксама анархісты зь Нямеччыны. Відаць, каб узмацніць канфрантацыю.

Сьвяточнае шэсьце зь лёгкай рукі футбольных фанатаў перарасло ў беспарадкі й сутычкі з паліцыяй. Самі арганізатары ўжо фактычна не кантралявалі мерапрыемства. Кактэйль Молатава, выламаны брук, петарды й падпалы аўтамабіляў прывялі да 210 затрыманых, мноства параненых (у тым ліку 40 паліцыянтаў). Калі супрцоўнікаў паліцыі пачалі закідываць камянямі й бутэлькамі, тыя сталі адказваць вадамётамі. Быў спалены тэлевізійны аўтобус — на шчасьце ніхто з журналістаў не пацярпеў.

Па розным ацэнкам, у маршы прынялі ўдзел ад 5 да 10 тысяч чалавек.

Пасьля пагрому на плошчы Канстытуцыі удзельнікі маршу незалежнасці дайшлі да помніку палітычнага дзеяча й публіцыста Дмоўскага (1864-1939). Дмоўскі быў супернікам Юзафа Пілсудзкага, пасьлядоўна выступаў за стварэньне шматнацыянальнай польскай дзяржавы, дэпартацыю габрэяў і гвалтоўнае апалячваньне немцаў і ўкраінцаў.

Прэмьер-міністрар Польшы Дональд Туск на тэрміновай нарадзе з старшынём Міністэрста юстыцыі і кіраўніком МУС патрабаваў прыпыняць любыя парушэньні закону й пакараць вінаватых у беспарадках.

Польшча адзначае 11 лістапада Дзень незалежнасьці (Świętо Niepodległości). У Варшае ў гэты дзень было заяўлена на правядзеньне 23 масавых сходаў, мітынгаў, шэсьцяў. Самым шматлікіў зьяўляецца традыцыйны марш незалежнасьці, арганізаваны правымі аб’яднаньнямі Польшчы.

 

Падзяліцца:

Каментары