Васіль Парфянкоў асудзiлi на год калоніі строгага рэжыму

Васіль Парфянкоў асудзiлi на год калоніі строгага рэжыму

Суд Першамайскага раёна Менска прысудзiў максiмальна магчымы вырак. Асудзiлi Васiля па 421 артыкуле КК (аб парушэньні прэвэнтыўнага нагляду). Мала таго-прызначылi прымусовае лячэнне ад алкагалiзму (згодна з 114 артыкулам). Суддзя цалкам выканаў загад пракуратуры…

“Адразу пасля прысуду Парфянкова даставiлi ў турму на Валадарскага,калi скаргу ў Менскiм гарадскiм судзе адхiляць яго адправяць ў калонiю строгага рэжыму”, — паведамiў Iлля Дабратвор. Рэжыму стала мала проста садзiць нязгодных па сфабрыкаваных справах, цяпер людзей жадаюць забiць маральна. Не як раней па БТ набрахаць, схлусiць. Цяпер чалавеку даюць вырак аб алкагалiзме без падставы i экспертыз. Васiль будзе чакаць абскарджвання за кратамi.

Хочацца спадзявацца што урэшце прызначаць экспертызу якая дакажа безгрунтоўнасць абвiнавачванняў ў хваробе i сумленне судзi  перасiлiць загады зверху. Чакаем Васiля на свабодзе.

Падзяліцца:

Каментары