Васіль Парфянкоў выйшаў з ШЫЗА

Васіль Парфянкоў выйшаў з ШЫЗА

Як стала вядома ў жніўні, 27 ліпеня палітвязень Васіль Парфянкоў выйшаў з ШЫЗА.

Аб гэтым Васіль паведамляе ў лістах на волю. “У ШЫЗА патрапіў па глупству, — піша Васіль Парфянкоў. — Пасьціраў турэмную робу й пайшоў у сталовую ў спартовых штанах. Мяне злавілі за парушэньне формы вопрадкі й ўпакавалі на 10 сутак.”

“У мяне ўсё па-старому. Кожны дзень копія папярэдняга: атрад—работа—атрад і так заўсёды, нічога новага. Вельмі хочацца дамоў, сэрца заціскае, калі бачу, як выходзяць тыя, хто ўжо адсідзеў сваё. Але я спадзяюся і я ўсё-ткі змагу вырвацца адсюль параней і не сядзець увесь тэрмін. Лісты дапамагаюць перажыць усе гэта і не зламацца, не ўпасьці духам. Стараюся шмат чытаць, бібліятэка тут дастаткова неблагая, можна знайсьці гістарычныя раманы, дэтэктэвы, фэнтазі. За кнігаю й час мінае хутчэй. Гэта дапамагае адыйсьці ад сумных думак. Дый і людзі ў атрадзе мне патрапіліся нармальны, падтрымліваюць мяне, разумеюць. Многія сядзяць тут, як і я, незаконна.

Васіль

Жыве Беларусь!!!

Падзяліцца:

Каментары