Васьковіч не стаў на “шлях выпраўлення”

Васьковіч не стаў на “шлях выпраўлення”

Падчас камісіі, якая вырашала, ці стаў палітвязень на шлях выпраўлення, ён стаў усміхацца, за што атрымаў яшчэ і дзесяць сутак штрафнога ізалятару.

Яўген Васьковіч, які адбывае пакаранне ў турме № 4 у Магілёве, чарговы раз змешчаны на 10 сутак у штрафны ізалятар. Як паведаміў прэс-сакратарБХД Дзяніс Садоўскі, пра гэта стала вядома пасля таго, як 21 снежня Васьковіча наведаў яго адвакат.

Актывіст змешчаны ў СІЗА 14 снежня. «У гэты дзень у турме была камісія, якая разглядала, ці стаў Васьковіч на шлях выпраўлення, — паведаміў Садоўскі. —

Пасля зачытвання абвінавачанняўз-заіх абсурднасці на твары зняволенага з’явілася ўсмешка. За гэта актывісту далі 10 сутак у штрафным ізалятары».

Нагадаем, ён неаднаразова змяшчаўся ў штрафны ізалятар яшчэ падчас адбывання пакарання ў магілёўскай калоніі № 15.

Таксамапрэс-службаБХД паведамляе новыя падрабязнасці побыту Яўгена Васьковіча. Разам з ім у камеры знаходзяцца 4–12 чалавек. Калі ён не ў карцары, яго іншым разам выводзяць на прагулку.

«Васьковіч адчувае сябе бадзёра, выказвае падзяку за падтрымку і віншуе ўсіх, хто яго ведае, са святамі», —

паведаміў прэс-сакратар БХД.

Нагадаем, суд Бабруйска (Магілёўская вобласць) 18 мая 2011 года прыгаварыў актывістаў Яўгена Васьковіча, Паўла Сырамолатава і Арцёма Пракапенку да сямі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму кожнага. Усе трое былі прызнаныя вінаватымі ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 218 (наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці) і ч. 2 арт. 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса. Суд палічыў даказанай іх віну ў спробе падпалу будынка КДБ у Бабруйску.

Паводле матэрыялаў “Нашай Нівы” і прэс-службы БХД

Падзяліцца:

Каментары