Васьковіч: «Перастаньце называць мяне анархістам, я нацыяналіст!»

Васьковіч: «Перастаньце называць мяне анархістам, я нацыяналіст!»

Яўген Васьковіч сядзіць у магілёўскай турме ў камеры на трох чалавек. З калоніі яго перавялі ў «крытку» (турму камернага тыпу) за парушэнні. У тым ліку за тое, што адмаўляўся аддаваць кантралёрам беларускаймоўную Біблію.

18 лістапада ён выйшаў з ШЫЗА, дзе правёў месяц.

Сядзець яму непасрэдна ў турме яшчэ 3 гады, але і пасля гэтага да канца тэрміну будзе яшчэ вельмі далёка… Пра «УДО» (умоўна-датэрміноваевызваленне) ці «замену рэжыму» можна забыць у прынцыпе — гэта тычыцца амаль выключна брыгадзіраў ды заггасаў атрадаў з ліку саміх зэкаў. Асабістаму ворагу Камітэту дзяржбяспекі не прыходзіцца разлічваць на нейкія паслабленні…

У сваім апошнім лісце Васьковіч піша: «Зрабіце, калі ласка,што-хаця, каб у прэсе мяне перасталі называць анархістам. Я быў, ёсць і буду нацыяналістам».

Ён просіць у лістах даслаць яму тэксты патрыятычных песень і публікацыі на нацыянальную тэматыку.

У свой час мне давялося перасякацца з анархістамі на Валадарцы і ў Наваполацку (турма заўжды шліфуе ідэалагічныя супярэчнасці). Дык вось, яны былі заваленыя лістамі як з Беларусі, так із-замяжы. Гэта была іх, анархісцкая салідарнасць.

Спадарства, пішыце і Вы Яўгену ў турму № 4 г. Магілёва, у камеру 150.

Высылаць пажадана не болей за 10 аркушоў, раздрукаваных з дзвух бакоў шрыфтом Miryad Pro з кеглем 7,5.

Свой апошні ліст Васьковіч сканчае вершам Арсенневай:

Беларусь, наша Маці-Краіна,
Ты з нас моцных зрабіла людзей…

* * *

Яўген Васьковіч 212011, г. Магілёў, вул.Крупскай, 99а, турма № 4.

Алесь Кіркевіч для “Нашай Нівы”

Падзяліцца:

Каментары

  1. Катерина Гладка (Dec 23, 2011:18:44)Адказаць

    Тримайтесь, українці завжди підтримували і будуть підтримувати свободу в Білорусі і Ви є прикладом для наслідування, бо Ви не злякались, не зламались. знаєте, я вірю в одну просту істину—рано чи пізно кожен буде відповідати за те, що зробив І ті бандити, що Вас посадили також.
    Хай живе вільна Білорусь!

  2. Катерина Гладка (Dec 23, 2011:18:46)Адказаць

    Вітання Вам з України! Хочу. аби Ви знали, що українці завжди підтримували і будуть підтримувати Білорусь. ви є прикладом для наслідування для білоруського народу, бо Ви не зламались. не здались. Знаєте, ми Вами пишаємось, на правду! Я вірю в одну просту істину, що всі рано чи пізно будуть відповідати за свої вчинки. І ті бандити, що Вас посадили також.
    З вірою у Вашу країну і у Вашу свободу!Хай живе вільна Білорусь!
    Катерина

    • -M-F- (Dec 24, 2011:03:46)Адказаць

      Катерина, щиро дякуємо вам за ці слова!
      Мы таксама верым у справядлівасьць, і ў адказнасьць за свае ўчынкі.
      Верым, што ў хуткім часе Беларусь і Украіна змогуць супрацоўнічаць як дзьве заможныя прававыя дэмакратычныя дзяржавы.
      Вечная слава героям!